Напрыканцы мая на Мядзельшчыне збіралі баравікі. Кошыкамі
02.06.2013
—
Новости Общества
|
майскія баравікі Чатыры кошыкі баравікоў назбіраў 31 мая жыхар Мядзела Мікалай Русаковіч.– Першы раз у жыцці вясной баравікі збіраў: сапраўднае веснавое дзіва! – дзеліцца заўзяты грыбнік. – 28 мая паехаў ў лес, венік звязаць. Дай, думаю, пахаджу па грыбных мясцінах, можа, якую лісічку знайду. А там – баравікі! Ды і шмат разам сядзіць. А 31 мая Мікалай Русаковіч некалькі разоў у лес з’ездзіў: прайшоўся па сваіх мясцінах каля Шымак, Пехуроў, Мікасецка. Чатыры кошыкі баравікоў набраў. Мікалай Русаковіч пасля адной з паездак за баравікамі – Гэта баравікі-каласавікі, – тлумачыць ён. – Яны з’яўляюцца, як жыта ў колас пойдзе. Яшчэ як пад стол хадзіў, збіраў такія. Звычайна ў пачатку ліпеня збіраў каласавікі, а тут во як рана выскачылі. Каб мне хто сказаў, не паверыў бы. І як людзям гавару – не вераць. А ўжо як пакажу, у далоні пляскаюць. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры кошыкі баравікоў назбіраў 31 мая жыхар Мядзела Мікалай Русаковіч. |
|