Дзевяць вучняў, выпускнікоў школ нацменшасцяў у Літве, сёлета здавалі экзамен па роднай мове – беларускай. 21.by

Дзевяць вучняў, выпускнікоў школ нацменшасцяў у Літве, сёлета здавалі экзамен па роднай мове – беларускай

12.06.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У аўторак у Літве выпускнікі школ нацменшасцяў здавалі экзамен па роднай мове – рускай, польскай і беларускай.

Пра гэта паведаміў партал ru.delfi.lt. Экзамен па рускай мове здавалі 590 выпускнікоў рускіх школ, па польскай – 1081, па беларускай – 9.

Экзамен па роднай мове складаецца з трох частак – вуснай (гэта частка экзамена здавалася выпускнікамі 1 красавіка – 17 мая), а таксама тэста на разуменне тэксту і сачынення.

Працягласць другой і трэцяй частак экзамена – 4 гадзіны. Вынікі экзамена будуць аб’яўленыя на працягу 10 дзён.

Аддзел інфармацыі паводле ru.delfi.lt.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак у Літве выпускнікі школ нацменшасцяў здавалі экзамен па роднай мове – рускай, польскай і беларускай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика