Ад кляшкоў пацярпелі больш за 300 жыхароў нашага рэгіёна
15.07.2013
—
Новости Общества
|
Лета радуе нас не толькі добрым надвор’ем, сонейкам, кветкамі, садавіной і гароднінай, але і засмучае з’яўленнем непрыемных насякомых, самыя жудасныя сярод іх – кляшчы. Каб не пацярпець ад гэтых крывасмокаў, трэба выконваць некаторыя парады: – апранайце адзенне з доўгімі рукавамі, шчыльнымі манжэтамі, штаны засуньце ў боты; – выкарыстоўвайце аэразолі супраць кляшчоў і іншых насякомых; – трымайцеся далей ад хмызнякоў, высокай травы; – пасля таго, як вярнуліся з лесу, уважліва агледзьце сваё цела, асабліва шыю, грудную клетку, падпахамі. Памятайце, што клешч можа сядзець не толькі на целе, але і на адзенні. Перш чым ён увап’ецца ў скуру, можа доўгі час поўзаць па ёй. Таму праверце і адзенне. Што рабіць пры ўкусе? Як раяць медыкі, кляшча трэба асцярожна выдаліць з цела. Зрабіць гэта можна пінцэтам ці звычайнай ніткай. Яго асцярожна выцягваюць за жывот, злёгку разгойдваюць пінцэтам. Пасля таго, як вы выдалілі кляшча, месца ўкусу неабходна змазаць ёдам ці спіртам. Калі іх няма пад рукой, трэба добра прамыць месца ўкусу вадой. Абавязкова звярніцеся да доктара. Чым шкодны укус? Пасля ўкусу кляшча можа развіцца энцэфаліт. Захворванне пачынаецца як звычайная прастуда, з галаўнога болю, агульнай стомленасці, ламаты ў суставах. Можа падняцца тэмпература, млоснасць, галавакружэнне. Калі вы знайшлі хаця б адзін сімптом, трэба звяртацца да доктара. Не менш страшным захворваннем з’яўляецца барэліёз, ці хвароба Лайма. Яе першым сімптомам з’яўляецца пухліна на месцы ўкусу і павелічэнне лімфатычных вузлоў, стомленасць, тэмпература. Пры гэтым трэба памятаць, што калі не лячыць хваробу, то можа развіцца сардэчная недастатковасць. Колькі людзей звярнулася да дактароў МЯДЗЕЛ. Ад укусаў кляшчоў у Мядзеле пацярпела за паўгода 75 чалавек, за чэрвень – 30. За ўвесь перыяд сярод дзяцей – 21 чалавек, за чэрвень – 16. СМАРГОНЬ. У Смаргоні за паўгода звярнулася з укусамі 105 чалавек, сярод іх 30 дзяцей, за чэрвень ад кляшчоў пацярпелі чацвёра дзяцей. ВАЛОЖЫН. Памочнік энтамолага Валожынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марына Анціпава расказала, што ў Валожынскім раёне кляшчы ўкусілі 107 чалавек, у тым ліку 42 дзіцяці. За чэрвень – 68, сярод іх 19 дзяцей. МАЛАДЗЕЧНА. Маладзечанскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паведаміў, што людзі пачалі звяртацца з укусамі кляшчоў толькі ў маі і чэрвені. За гэты час звярнулася 186 чалавек, у тым ліку 108 дзяцей. ВІЛЕЙКА. У Вілейцы з укусамі кляшчоў звярнулася 17 чалавек, сярод іх 10 дзяцей. Васіль Міласердаў, памочнік доктара-эпідэміёлага, кажа, што даследаванні кляшчоў у дарослых людзей праводзяцца платна, дзяцей – бясплатна. Трэба заўважыць, што не ўсе людзі здаюць кляшчоў на даследаванне. Таму ахвяр іх намнога больш. Найбольш улюбёнымі месцамі гэтых насякомых з’яўляюцца лясы, паркавая зона, менш іх у горадзе. Галіна СІНІЦА. Фота cheremuha.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета радуе нас не толькі добрым надвор’ем, сонейкам, кветкамі, садавіной і гароднінай, але і засмучае з’яўленнем непрыемных насякомых, самыя жудасныя сярод іх –...
|
|