У Ашмянах да “Дажынак” бібліятэка імя Багушэвіча ўжо адкрыла адну залу. 21.by

У Ашмянах да “Дажынак” бібліятэка імя Багушэвіча ўжо адкрыла адну залу

20.07.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Абласныя “Дажынкі” Гродзеншчыны сёлета пройдуць у Ашмянах. Пакуль дакладную дату мерапрыемства не назвалі. Але горад актыўна рыхтуецца да сустрэчы гасцей.

Як паведаміў Віталь Сухадольскі, намеснік дырэктара Ашмянскай ЖКГ, добраўпарадкаванне праходзіць на цэнтральных вуліцах: Пралетарскай, Чырвонаармейскай, Кааператыўнай, Усходняй, праездзе ад Школьнай да Будаўнічай, Камуністычнай. Аднак належным чынам прымуць гасцей і іншыя вуліцы горада. Там таксама кладуць асфальт, наносяць новую разметку. Акрамя дарог, прыбіраюць і дамы, фарбуюць іх.

Ужо зрабілі плошчу горада: паклалі каляровую плітку, зрабілі прыгожыя клумбы, замянілі ліхтары.

Вуліцы абсталёўваюць сметніцамі для раздзельнага збору смецця, якое пасля становіцца другаснай сыравінай. Яны пакуль ёсць не на ўсіх вуліцах, але кіраўніцтва раёна імкнецца да гэтага.

Жыхары Ашмянаў таксама рыхтуюцца да свята. Ля пад’ездаў і ў дворыках садзяць кветкі, робяць арыгінальныя клумбы.

Галіна Балінская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама, паведаміла, што да “Дажынак” рамантуецца музычная школа, абнаўляецца экспазіцыя краязнаўчага музея. Ідзе рэканструкцыя раённага Дома культуры, фарбуюць фасад кінатэатра.

– Сказаць, якія мерапрыемствы адбудуцца на “Дажынках”, я не магу. Ідэй многа, але трэба выбраць самую лепшую, маляўнічую, цікавую. Няхай гэта застанецца пакуль таямніцай. Прыязджайце на наша свята, і вы ўбачыце, якім чынам ўвасобіліся ў жыццё ўсе нашы задумы, наколькі папрыгажэў горад.

Дырэктар краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча Настасся Навіцкая расказала, што ўжо адкрылі адну залу “Ашмяны ад старажытнасці да дваццатага стагоддзя”. Яшчэ дзве залы чакаюць свайго адкрыцця. 23 жніўня адбудзецца прэзентацыя кнігі паэтаў ашмянскага і віленскага краю.

Галіна СІНІЦА.

Фота perspektiva-info.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абласныя “Дажынкі” Гродзеншчыны сёлета пройдуць у Ашмянах. Пакуль дакладную дату мерапрыемства не назвалі. Але горад актыўна рыхтуецца да сустрэчы гасцей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика