Сябры на Бацькаўшчыне. 21.by

Сябры на Бацькаўшчыне

23.07.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суайчыннікі з дваццаці краін свету з’ехаліся ў Беларусь абмеркаваць праблемы глабалізацыі.

Шосты з’езд беларусаў свету распачаўся сёння ў Мінску. Традыцыя падобных сустрэч, закліканых спрыяць яднанню нацыі і ўмацаванню сувязяў паміж беларусамі з розных краін, была закладзена дваццаць гадоў таму. Першы з’езд беларускай дыяспары адбыўся па ініцыятыве міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у 1993 годзе. Таму сёлетнюю сустрэчу, на якую прыехалі больш за 300 дэлегатаў з дваццаці краін свету, можна лічыць у нейкім сэнсе знакавай.

Дваццацігадовы юбілей — гэта выдатная нагода, каб ацаніць здабыткі і страты апошніх гадоў, прааналізаваць гісторыю і сучаснасць беларускага замежжа, асэнсаваць яго феномен. Сёлетні з’езд прысвечаны тэме “Беларуская нацыя ва ўмовах глабалізацыі: выклікі і магчымасці”. Праца прадугледжана па некалькіх секцыях: магчымасці ўнутраных сіл Беларусі і дыяспары па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці; “новая” і “старая” іміграцыі: супраца на карысць нацыянальнага развіцця; культурная спадчына беларускага замежжа.

Вядома, абраная тэма абумоўлена тымі аб’ектыўнымі працэсамі глабалізацыі, якія адбываюцца сёння ў свеце. З аднаго боку, мы назіраем узаемнае ўзбагачэнне культур. З другога — сутыкаемся з праблемамі размывання нацыянальнай ідэнтычнасці, касмапалітызму значнай часткі новых эмігрантаў, змяншэння цікавасці да нацыянальнай дзейнасці сярод моладзі. Гэта тыя пытанні, якія не могуць пакінуць па-за ўвагай ні грамадства, ні дзяржава. Шосты з’езд беларусаў свету закліканы калі не вырашыць гэтыя праблемы, дык хоць праліць на іх святло і прапанаваць магчымыя варыянты супрацы і іх вырашэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суайчыннікі з дваццаці краін свету з’ехаліся ў Беларусь абмеркаваць праблемы глабалізацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика