Ці праўда, што адмянілі выплаты на пахаванні?. 21.by

Ці праўда, што адмянілі выплаты на пахаванні?

04.08.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У апошні час вельмі многа пенсіянераў сталі звяртацца ў фонды сацыяльнай абароны насельніцтва, у ЗАГСЫ з пытаннямі аб тым, чаму адмянілі выплаты на пахаванні.

Натуральна, што сталыя людзі клапоцяцца, каб у гэтай справе было ўсё, як належыць.

Работнікі гэтых устаноў тлумачаць, што гэта чуткі, што ў законе Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года “Аб пахаванні і пахавальнай справе” нічога не змянілася. Аднак людзі больш вераць чуткам, чым дакументам.

Сітуацыю пракаментавала начальнік мядзельскага раённага аддзела сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Лукашэвіч: “З такімі пытаннямі людзі звяртаюцца ледзьве не кожны дзень. Прыходзіцца тлумачыць, што ў законе нічога не змянілі, нават паказваць дакументы. Толькі пасля гэтага людзі больш-менш супакойваюцца. Прычыну такога ўсплёску мы нават не можам растлумачыць”.

Хто можа разлічваць на дапамогу?

У групу тых, хто можа разлічваць на дапамогу, уваходзяць:

асобы, якія выплачвалі страхавыя ўзносы;

пенсіянеры, якія атрымлівалі пенсію са сродкаў дзяржаўнага і сацыяльнага страхавання;

дзеці, якія не дасягнулі васемнаццаці гадоў, навучэнцы 23-гадовага ўзросту.

Беспрацоўныя, зарэгістраваныя ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў.

Якой будзе дапамога?

Дапамога на пахаванне выплачваецца ў памеры сярэдняга заробку за пазамінулы месяц адносна месяца смерці.

Калі памерлы ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны ці асоба, якая мела асаблівыя заслугі перад краінай, аказваецца ў памеры двухмесячнай сумы назначанай яму пенсіі, але не менш за сярэдні заробак.

Дапамога не аказваецца, калі пахаванне наладжанае за сродкі дзяржавы.

Зварот па матэрыяльную дапамогу можа ажыцяўляцца на працягу шасці месяцаў.

Памер вызначаецца ў дзень смерці. Калі пахаванне адбывалася пазней вызначанага тэрміну, то ў дзень пахавання на аснове дакументаў, якія пацвярджаюць гэты факт.  

Перавод матэрыяльнай дапамогі на пахаванне за межы Беларусі не ажыццяўляецца.

Калі сумы налічаных страхавых унёскаў недастатковыя для выплаты дапамогі на пахаванне, то органы фонду пералічваюць недастатковыя сродкі на іх выплату.

Нагадаем, што, згодна з законам “Аб пахаванні і пахавальнай справе”, матэрыяльная дапамога выплачваецца фізічнай асобе, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання.

У выніку смерці дзіцяці, яе даюць аднаму з бацькоў (усынаўляльнікаў), апекуну ці іншай фізічнай асобе, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання.

Дзе атрымаць матэрыяльную дапамогу?

Калі памерла асоба, на якую распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, выплату можна атрымаць па месцы працы.

Калі памірае дзіця, грошы налічваюцца на месца работы бацькоў (усынаўляльнікаў), апекуноў.

Збіраем дакументы

Прывядзём пералік дакументаў, неабходных для прызначэння дапамогі:

Заява асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання.

Пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу заяўляльніка.

Пасведчанне аб смерці.

Пасведчанне аб нараджэнні (у выпадку смерці дзіцяці).

Даведка з месца вучобы, калі маладому чалавеку ці дзяўчыне няма 23 гадоў.

Галіна СІНІЦА.

Фота sibterra.info

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошні час вельмі многа пенсіянераў сталі звяртацца ў фонды сацыяльнай абароны насельніцтва, у ЗАГСЫ з пытаннямі аб тым, чаму адмянілі выплаты на пахаванні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика