Бронзавы майстар. 21.by

Бронзавы майстар

12.09.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скульптура «Ткач» устаноўлена ля ўвахода ў вытворчы корпус РУП мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы».

Гэта фігура майстра часоў старадаўняй мануфактуры. Ён трымае ў руках слуцкі пояс, з задавальненнем і гонарам глядзіць на яго. А разам з тым дэманструе адметны твор усім: «Глядзіце, якая дасканалая прыгажосць!».

Ідэя скульптуры з’явілася ў сувязі з тым, што вытворчы комплекс і музей, які тут размесціцца, — гэта аб’екты, дзе чакаецца шмат наведвальнікаў, турыстаў. І трэба, каб там быў свой сімвал, які б адразу прыцягваў увагу і атаясамліваўся з прадпрыемствам і яго адметнай прадукцыяй.

Над праектам працавалі скульптар Сяргей Гумілеўскі і архітэктар Ірына Варанец. Па словах аўтараў, работа праходзіла вельмі цікава на ўсіх этапах — ад фармуліроўкі ідэі да гатовага прадукту. На гэтым шляху былі сустрэчы з дасведчанымі людзьмі, вывучэнне спецыяльнай літаратуры, кансультацыі, абмеркаванне ў Мінскім абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве. І вось бронзавы ткач заняў сваё месца ля ўвахода ў будынак фабрыкі.

А некалькі тыдняў таму ў цэнтральнай частцы новага сквера недалёка ад прадпрыемства з’явілася скульптура «Адраджэнне слуцкага пояса» работы таксама Сяргея Гумілеўскага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ля будынку РУП «Слуцкія паясы» з'явілася скульптура ткача
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика