За непісьменны прэс-рэліз Мінгарвыканкама пакаралі журналістку. Яе звольнілі з працы. 21.by

За непісьменны прэс-рэліз Мінгарвыканкама пакаралі журналістку. Яе звольнілі з працы

01.10.2013 12:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У прэс-рэлізе ад 16 верасня 2013 года паведамлялася пра дзяцей, якія нарадзіліся ў Дзень горада з удзелам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі.

Верагодна, прэс-рэліз рассылаўся выключна ў выданні, заснаваныя Мінгарвыканкамам, але пазней ён ўсё ж трапіў у незалежную прэсу, дзе выклікаў шмат усмешак і жартаў.



Паводле ж вынікаў службовага разбіральніцтва пасля здарэння было вырашана пакараць не аўтараў рэлізу, а дзяўчыну, якая нібыта перадала яго незалежным журналістам. З 1 кастрычніка журналістка звольненая з УП "Агентство "Минск-Новости". Афіцыйная падстава звальнення - нібыта невыкананне ёй умоваў выпрабавальнага тэрміну.

Цікава, што ў самім Мінгарвыканкаме ў гутарцы з прэс-службай ГА "БАЖ" ўласную памылку прызналі, але абараняць журналістку ад звальнення катэгарычна адмовіліся, спасылаючыся на самастойнасць УП "Агентство "Минск-Новости".

Разам з тым, як стала вядома ГА "БАЖ", пасля выхаду прэс-рэліза ў свет праводзілася сапраўдная дэтэктыўная праверка, для ўдзелу ў якой адміністрацыя УП "Агентство "Минск-Новости" хацела запрасіць нават супрацоўнікаў Упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі.

Загад аб звальненні журналісткі, якая з'яўляецца сябрам ГА "БАЖ", падпісаны асабіста генеральным дырэктарам УП "Агентство "Минск-Новости" Кацярынай Дубінскай.

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле ж вынікаў службовага разбіральніцтва пасля здарэння было вырашана пакараць не аўтараў рэлізу, а дзяўчыну, якая нібыта перадала яго незалежным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика