Маленькая хатка ў пустой вёсцы: рэпаратж з малой радзімы старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі. 21.by

Маленькая хатка ў пустой вёсцы: рэпаратж з малой радзімы старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі

02.10.2013 13:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ці добрым быў кіраўніком вобласці Андрэйчанка? "Нам падабаўся. Як сусед і як чалавек…" - падсумоўвае сваё ўражанне сябар дзяцінства палітыка.

Вывераная пазіцыя

Гучных заяваў Андрэйчанка не робіць. Пасля праслухоўвання яго выступаў можна ўзгадаць хіба што дзве палітычна значныя пазіцыі спікера: апазіцыя - зло, а Еўрасаюз яшчэ пашкадуе аб санкцыях супраць Беларусі.

Зрэшты, усур'ёз ягоныя заявы і палітычныя амбіцыі ніхто не ўспрымае. Даходзіць да кур'ёзаў. Канал СТВ час ад часу называе спікера не Уладзімірам, а Віктарам. Можа, гэта і дапамагае яму быць непадалёк ад вяршыні ўлады вось ужо трэцяе дзесяцігоддзе?

Капіяваная пераможная праграма

У 2012, перад чарговымі выбарамі ў парламент, Андрэйчанку ў інтэрнэце паднялі на смех. Выбарчая праграма кавалкамі была скапіяваная… з яго ж праграмы, апублікаванай чатыры гады таму. Ягонымі канкурэнтамі па Докшыцкім участку сталі спарынг-партнёры ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, а таксама ЛДПБ. У выніку, ён перамог, атрымаўшы 87% галасоў.

Стабільны заробак

Статус дэпутата прымушае Андрэйчанку прадастаўляць перад выбарамі дэкларацыю аб даходах. У 2007, яшчэ ў статусе віцебскага губернатара, ён зарабіў за год 54 мільёны рублёў. Гэта ў эквіваленце $2100 за месяц. Праз чатыры гады дэпутацкі заробак Андрэйчанкі склаў 125 мільёнаў рублёў - гэта каля $2250 за месяц. Сярод ягонай маёмасці летась называліся кватэра ў Мінску, лецішча пад Віцебскам і гараж у Віцебску.

Уладзімір Андрэйчанка нарадзіўся ў 1949 у вёсцы Мар'янава Лёзненскага раёна. Скончыў Лужаснянскі сельгастэхнікум (1968), Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988). Пасля службы ў войску працаваў аграномам. У 1972-1975 - інструктар у Лёзненскім райкаме камсамола, а пасля ў райкаме КПБ. У 1975-1978 - сакратар парткама саўгаса "Адаменка", у 1978-1981 - старшыня калгаса імя Данукалава Лёзненскага раёна. У 1981-1985 - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама, у 19851987 - старшыня райвыканкама. У 1987-1991 гадах - старшыня Верхнядзвінскага райсавета, першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ. У 1991-1994 - намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы, у 1994-2008 - старшыня Віцебскага аблвыканкама. З 2008 - старшыня палаты прадстаўнікоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Выдатнікам не быў. Сярэдні малец", - апісвае Андрэйчанку ягоны сусед.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика