Архіўныя старажылы. 21.by

Архіўныя старажылы

04.10.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У беларускіх архівах захоўваецца каля трынаццаці мільёнаў спраў

Моцна памыляецца той, хто думае, што архівісты займаюцца толькі тым, што пыл здзьмухваюць з дакументаў ды перакладаюць стосы папер с месца на месца. Штогод дзяржаўныя архівы Беларусі выконваюць каля сарака тысяч запытаў, кансультуюць каля пятнаццаці тысяч людзей і абслугоўваюць у чытальных залах каля чатырох тысяч карыстальнікаў. Беларускія архівы — вялікі куфар папяровых скарбаў, якія і пра гісторыю краіны распавядуць, і пра род свой дапамогуць даведацца, і факты ўнікальныя раскрыюць.

Сёння ў дзяржаўных архівах Беларусі знаходзіцца на пастаянным захоўванні каля трынаццаці мільёнаў спраў. Па словах дырэктара дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзіміра Адамушкі, такой гістарычнай спадчыне могуць пазайздросціць многія краіны Еўропы.

Самы старажытны архіўны дакумент Беларусі налічвае больш за 620 гадоў. Гэта Пацвярджальны прывілей князёў Фёдара і Канстанціна Кар’ятавічаў пану Грынко на горад Сакалец за верную службу ад 20 чэрвеня 1391 года, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Багаты фонд князёў Радзівілаў — у дзяржаўных архівах Беларусі захоўваецца больш за дваццаць тысяч дакументаў, звязаных са знакамітым родам. Гэта даравальныя граматы, звесткі аб стане прыватнаўласніцкай гаспадаркі, сельскагаспадарчых культурах, развіцці жывёлагадоўлі, даклады і справаздачы аб дзейнасці фабрык і заводаў, інвентарныя апісанні гарадоў і многае іншае.

Па велічыні з ім можа параўнацца хіба што Фонд Беларускага штаба партызанскага руху ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Гэта дакументы аб стварэнні брыгад і атрадаў, агентурнай і аператыўнай рабоце, стане тэхнікі, наяўнасці зброі і прадуктаў харчавання. Дарэчы, гэтыя дакументы аднымі з першых пачалі пераводзіць у лічбавы фармат. Праўда, з поўнай алічбоўкай архіўных дакументаў пакуль што не спяшаюцца.

— Па-першае, гэтая працэдура патрабуе вялікіх матэрыяльных выдаткаў, — тлумачыць Уладзімір Адамушка. — А па-другое, нельга дакладна сказаць, колькі дакумент будзе захоўвацца на электронных носьбітах. Напрыклад, папяровы дакумент захоўваецца пры ўмовах 18 градусаў цяпла і вільготнасці 55 працэнтаў.

Трэба ўлічваць, што ў архівах Беларусі захоўваюцца дакументы не толькі на паперы — 38,7 тысячы кінадакументаў, амаль 260 тысяч фотадакументаў, 16,3 тысячы фонадакументаў, 2,8 тысячы відэадакументаў і 615 музейных прадметаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускіх архівах захоўваецца каля трынаццаці мільёнаў спраў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика