Гомельскія каталікі адправяцца ў Рым на кананізацыю Папы Яна Паўла II
07.10.2013 18:00
—
Новости Общества
|
У гомельскім каталіцкім касцёле хутка пачнецца запіс на паездку ў Рым, дзе 27 красавіка 2014 года, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбудзецца кананізацыя благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Трэба нагадаць, спалучэнне кананізацыі двух Пантыфікаў было асабістым жаданнем папы Францішка. Кардынал Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, каментуючы гэты факт, адзначыў нядаўна, што Ян XXIII быў вялікім прарокам і ініцыятарам ІІ Ватыканскага Сабору, а Ян Павел II рэалізаваў яго на практыцы і развіў ва ўсіх яго кампанентах і ўсім яго патэнцыяле. Паводле іерарха, гэтыя дзве асобы з'яўляюцца стаўпамі не толькі хрысціянскай культуры, але і хрысціянскай святасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гомельскім каталіцкім касцёле хутка пачнецца запіс на паездку ў Рым, дзе 27 красавіка 2014 года, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбудзецца кананізацыя...
|
|