Неспакойныя месцы спачыну: як савецкая ўлада закрывала яўрэйскія могілкі ў Віцебску. 21.by

Неспакойныя месцы спачыну: як савецкая ўлада закрывала яўрэйскія могілкі ў Віцебску

09.10.2013 12:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Могілкі ІІІ раёна ўзніклі ў пачатку ХХ ст. непадалёк ад пачатку сённяшняй вуліцы Ленінградскай. Некропаль быў абнесены драўляным плотам на цагляных слупах і меў 2 брамы: каменную і драўляную. Тут жа знаходзіліся драўляныя абмывальня, хатка для вартаўніка і 2 павеці для рознага начыння [3].

Тут таксама не было спакою: у 1923 г. на могілкі напалі ўзброеныя рабаўнікі. У ноч з 12 на 13 кастрычніка вартаўнік некропаля пачуў нейкі грукат. Ён здагадаўся, што злодзеі ламаюць водасцёкавыя трубы, і закрычаў, жадаючы іх прагнаць. Але рабаўнікі не толькі не спалохаліся, але яшчэ стрэлілі па вартаўніку і падпалілі салому ў драўлянай павеці. Калі небарака паспрабаваў затушыць пажар, яго зноў абстралялі. Дзякуючы старанням вартаўніка драўляныя будынкі ўсё ж засталіся цэлымі, а вось трубы прапалі зусім. Не змагла нічым дапамагчы і гарадская міліцыя: злодзеяў не знайшлі і ў красавіку 1924 г. справу спынілі [7].

Праз колькі гадоў гарадскія ўлады ўвогуле вырашылі зачыніць і гэтыя яўрэйскія могілкі. Справа ў тым, што ў пачатку мая 1927 г. Віцебскі гарсавет пастанавіў пабудаваць па суседству з імі ваенныя склады і баракі. З гэтай прычыны на могілках забаранілі рабіць новыя пахаванні [8].

Могілкі IV раёна мясціліся на поўдзень ад месца перасячэння сучасных вуліц Герцэна і Акадэміка Паўлава і ўзніклі недзе ў першай палове ХІХ ст. [2] Вакол некропаля быў узведзены драўляны плот, умацаваны чыгункавымі рэйкамі, патрапіць сюды можна было праз металічную браму [3]. Апошнія пахаванні тут былі зроблены таксама ў 1920‑я гг., а ў сярэдзіне 1930‑х гг. могілкі ўвогуле зруйнавалі, каб пабудаваць на іх месцы фанерную фабрыку [2].

Канстанцін Карпекін, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці

*І раён ахопліваў тэрыторыю, абмежаваную р. Заходняй Дзвіной на захадзе і р. Віцьбай на поўдні, ІІ раён - паміж р. Заходняй Дзвіной на захадзе і р. Віцьбай на поўначы, ІІІ раён займаў паўночна-заходнюю частку горада, ІV - паўднёва-заходнюю.

[1] Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці (ДАВВ), ф. 64, воп. 1, спр. 41, арк. 53-53 адв.
[2] Подлипский, А. Наш вечный дом (Из истории еврейских кладбищ в Витебске) / А. Подлипский, М. Рывкин. - Витебск: УПП "Витебская областная типография", 2003. - 80 с. - С. 4, 6, 8.
[3] ДАВВ, ф. 1001, воп. 1, спр. 241, арк. 10-11, 68, 81.
[4] ДАВВ, ф. 322, воп. 1, спр. 165, арк. 127.
[5] ДАВВ, ф. 322, воп. 1, спр. 202, арк. 92-93 адв.
[6] ДАВВ, ф. 322, воп. 1, спр. 79, арк. 684.
[7] ДАВВ, ф. 1164, воп. 1, спр. 100, арк. 4-4 адв., 8.
[8] ДАВВ, ф. 322, воп. 1, спр. 87, арк. 23.

 
Теги: Витебск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першыя паслярэвалюцыйныя гады ў Віцебску ішлі паўсюдныя пераўтварэнні: прыхільнікі бальшавіцкай улады, акрыленыя атрыманымі магчымасцямі, імкнуліся павярнуць...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика