У Мядзеле ўшаноўвалі настаўнікаў
09.10.2013
—
Новости Общества
|
![]() кветкі прымае ветэран педагагічнай працы Пётр Дурэйка (на пярэднім плане) У гарадскім Доме культуры 4 кастрычніка прайшло свята, прысвечанае Дню настаўніка. На святочнае мерапрыемства запрасілі дэлегацыі з розных навучальных устаноў, ветэранаў педагагічнай працы.Найлепшых педагогаў адзначылі ўзнагародамі. Так, падзякі старшыня Мядзельскага райвыканкама Ілья Шацько ўручыў дырэктару цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна Вользе Івановай і настаўніцы Нарацкай СШ №2 Рамуальдзе Кавалёвай. Узнагароджаных на свяце было багата. Атрымалі педагогі граматы розных узроўняў – у тым ліку міністэрства і абласнога ўпраўлення адукацыі. Для ўдзельнікаў гучалі песні і віншаванні маленькіх вучняў. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскім Доме культуры 4 кастрычніка прайшло свята, прысвечанае Дню настаўніка. На святочнае мерапрыемства запрасілі дэлегацыі з розных навучальных устаноў,... |
|