Як захаваць зрок? Што абраць: лінзы ці акуляры?
13.10.2013
—
Новости Общества
|
![]() 10 кастрычніка прайшоў Сусветны дзень зроку. Але пра вочы трэба клапаціцца кожны дзень, лічыць мая суразмоўца, доктар-афтальмолаг Вольга Бягун. − Калі гаварыць пра тое, што зрок трэба берагчы з самага дзяцінства, то ўзнікае пытанне: як яшчэ цяжарнай жанчыне зберагчы зрок будучаму дзіцяці? − Ніяк. Прырода ўсё зробіць сама. Адзіная рэкамендацыя − здаровы лад жыцця для будучай мамы. − Ці можа мама сама зразумець, што ў дзіцяці сапсаваўся зрок? − У любым выпадку, ад самага нараджэння да года, мама з дзіцем назіраюцца ў спецыялістаў. Калі раптам зрок і пачне псавацца, спецыяліст сам вам пра гэта скажа. На сённяшні дзень у нашай дзіцячай паліклініцы самае сучаснае абсталяванне, так што з дыягностыкай праблем не будзе. І ўвогуле, не забывайцеся пра тое, што зрок трэба правяраць раз на год і дзецям, і дарослым. − Скажыце, як пазбегнуць ускладненняў са зрокам, якія могуць узнікнуць праз якое-небудзь захворванне? − Калі вы хварэеце, важна выконваць усе рэкамендацыі дактароў. Прызначае вам доктар лячэнне: дзве таблеткі ў дзень цягам сямі дзён, значыць, курс трэба скончыць. А то як лечацца нашы людзі? Выпіў 1-2 таблеткі, трохі стала лягчэй, і на гэтым усё лячэнне. Ад гэтага і ўскладненні. І я яшчэ не гавару пра самалячэнне. Гэта ўвогуле недапушчальна! − Як пазбегнуць самалячэння, калі ў паліклініцы такія чэргі? Асабліва да акуліста? − Згодна, але ў хуткім часе ў нас будуць працаваць інтэрны, маладыя спецыялісты. Мяркую, што праблема з вялікімі чэргамі хутка вырашыцца. − З якога ўзросту можна насіць кантактныя лінзы? − Насуперак распаўсюджанай думцы, што лінзы можна насіць толькі з 18 год, я магу сказаць, што і з 12-13 год хадзіць у лінзах дапушчальна. У гэтым узросце многія падлеткі саромеюцца насіць акуляры, адмаўляюцца ад іх. А лінзы даюць магчымасць пастаянна карэктаваць зрок. Але мамам трэба гаварыць дзецям, што лінзы можа насіць толькі акуратны чалавек, які не будзе лазіць бруднымі пальцамі ў вочы. − Дайце, калі ласка, параду, як захаваць зрок тым, хто шмат часу праводзіць за камп’ютарам? − Па-першае, без фанатызму. Пры любой магчымасці мяняйце від працы, давайце вачам адпачыць. Шмат гуляйце. Прагулкі па свежым паветры таксама ўмацоўваюць зрок. Зараз восень, таму запасайцеся вітамінамі. У нашага арганізма ёсць цудоўная якасць назапашваць карысныя рэчы. Зімой ваш арганізм і ваш зрок скажуць вам дзякуй! Наталля ТУР. Фота glaza.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 кастрычніка прайшоў Сусветны дзень зроку. Але пра вочы трэба клапаціцца кожны дзень, лічыць мая суразмоўца, доктар-афтальмолаг Вольга Бягун. |
|