Жыццё пасля раку: "Каханне - гэта лекі, лепшых за якія яшчэ не прыдумала медыцына". 21.by

Жыццё пасля раку: "Каханне - гэта лекі, лепшых за якія яшчэ не прыдумала медыцына"

21.10.2013 12:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы лідэр берасцейскага "Маладога фронту" захварэў на рак шчытападобнай залозы ў 29 гадоў. А ўжо праз год ажаніўся з мінскай прыгажуняй. Цяпер Сяржук Бахун і Святлана Завадзкая гадуюць дачушку Адэлю.



З Сержуком сустракаемся ў парку. Пакуль шукаем месца для здымак, ён распавядае, як учора хадзілі ў тэатар опэры і балета, глядзелі "Вітаўта".

"Так хутка час прайшоў, нават есці не захацелася, - жартуе Сяржук. - Мне ж звычайна есці хочацца ў гэтых тэатрах, а тут спадабалася вельмі".

Згадваем пра Адэлю. Яна стала хадзіць у садок і, як усе дзеткі, часам хварэе на прастуды. Сяржук перажывае: "Лепш бы сам хварэў, далібог, чым дачка".

Нарэшце знаходзім месца, дзе найбольш сонца. Пачынаем размову:

"На 99,5% адсоткаў лічу, што прычына - Чарнобыльская катастрофа, - упэўнена кажа Сяржук. - Перад маёй аперацыяй доктар рабіў апытанне. Трэба было адказаць, дзе нарадзіўся, дзе жыву, сваякі. І адно з пытанняў - дзе я быў падчас катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Не запытвалі ж, дзе я знаходзіўся падчас іншых падзеяў. Менавіта гэта іх цікавіла".

Бахун якраз з Гомельскай вобласці. Падчас выбуху сям'я жыла ў Жыткавіцкім раёне. Бацька Сяргея быў ліквідатарам. Пасля аварыі ў Брагінскім раёне ён пераворваў зямлю, каб "пахаваць" радыяцыйны пыл.

"У аддзяленні са мной ляжалі людзі, дык усе неяк звязаныя былі з катастрофай ці з гэтымі мясцінамі, - працягвае Бахун. - Хтосьці быў ліквідатарам, хтосьці жыў там".

У само Берасце Сяргей пераехаў ужо ў 1993 годзе. У 2005 паставілі дыягназ - рак. Яму было 29 гадоў.

"Праблема ў тым, што анкалагічная хвароба адбываецца бессымптомна. Не адчуваеш, што ў цябе нешта баліць. Ну стома. Але думаеш, што, напэўна, лянуешся. І я так думаў. Прымушаў сябе заўжды, - так згадвае Сяргей пачатак сваёй хваробы. - А потым у мяне лімфавузел на шыі трохі напух. Я пачаў звяртацца да дактароў. Дактары рознае казалі - адзін адно, другі другое. Хадзіў туды-сюды, ня ведаў проста, да якога доктара ісці. Але пашанацавала, што трапіў да маладога хірурга, які заўважыў, што можа быць праблема ў анкалогіі. Зрабілі УЗІ, і сказалі, што аперацыю трэба рабіць тэрмінова".



Сяргей кажа, што вось гэтыя "хаджэнні па дактарах" занялі паўгоду. Калі прыехаў у Мінск афармляцца на аперацыю, сказалі - рабіць тэрмінова.

"Калі мне дыягназ сказалі, я з-за сваёй медычнай неадукаванасці не разумеў усёй небяспекі гэтай хваробы. Думаў, што гэта нешта кшталту грыпу ці апендыцыту. Але па рэакцыі людзей гэта было відаць. Я прыехаў у Мінск, і медсястра, якая мяне афармляла, такімі глядзела вачыма, нібыта іншаплянетніка пабачылі. І тут я ўжо зразумеў, што гэта небяспечна. Сам пачаў хвалявацца".

Супакоіў Сяргея доктар, які і зрабіў яму аперацыю.

"Ён мне сказаў: "Сяргей, зараз гэтая хвароба лечыцца, ты не перажывай. А я тады яшчэ ў Францыю хацеў паехаць на лекаванне, дык ён паказаў мне вынікі УЗІ і кажа: "Можа, яно ў Францыі нешта і лепш, але ў цябе часу вельмі мала. Сам глядзі", - кажа Сяргей. - Але самае галоўнае для мяне было тады позірк гэтага лекара - дабрадушны і разумны. Я сябе даверыў яго рукам".

Бахун распавядае, што калі ляжаў у лякарні ў 2005 годзе, удзень рабілася па восем падобных аперацыяў. "Гады два таму ляжала мая сваячка, дык казала, што больш за дзясятак робіцца".

"Зараз, паколькі Беларусь вырошчвае сельгаспрадукты на забруджанай тэрыторыі, то яна і распаўсюдзілася па ўсёй краіне. Хворыя ўжо ня толькі Гомельская, Берасцейская і Магілёўская вобласць. Але і ўсе астатнія. Уся Беларусь хворая! - сцвярджае Бахун. - Гэта з-за таго, што мы неразумна выкарыстоўваем землі, забруджаныя радыёнуклідамі".

Мяне моцна вельмі сябры і сваякі падтрымалі, - так Сяргей апісвае, як яму ўдалося пераадолець страх перад дыягназам.

"На другі дзень лекаванння мне стала так сумна, так горка. А ў майго сябра быў дзень народзінаў. Патэлефанаваў яму, павіншаваў, пасля ён пытаецца, як у мяне справы. Я кажу: "Ведаеш, Алег, нешта цяжка на душы, сумна". І ён знайшоў вельмі правільныя словы:

"Сяржук, ты лідэр Маладога фронта, ты змагаешся з такім рэжымам. Ты зразумей, што дыктатура больш жорсткі вораг за хваробу. Лячыся - і працягвай сваё змаганне". Я падумаў: ну сапраўды, я ж больш страшнага за хваробу не баюся, а тут скіс. І гэтыя сяброўскія словы патрапілі ў патрэбнае месца".


Ня кідайце сваіх - паўтарае Сяргей. Падтрымка ў такі час не дае чалавеку апусціцца ў дэпрэсію.


Посмотреть видео (файл 27.6 МБ будет загружен на ваше устройство)

"У аддзяленне было проста паломніцтва! - кажа ён. - У мяне часам не было магчымасці да лекара схадзіць ці аналізы здаць, бо людзі прыходзілі, тэлефанавалі, і, паўтаруся, што падтрымка людзей мае вялікае значэнне. Ты не застаешся сам на сам са сваім сумам, са сваёй праблемай - са сваёй хваробай. Ніколі не забуду вялікую падтрымку, якую мне аказала газета "Наша ніва". Да мяне ў Аксакаўшчыну, дзе я быў на рэабілітацыі, прыехалі журналіст Алесь Кудрыцкі і фатограф Андрэй Лянкевіч, і зрабілі тады матэрыял пра мяне. Гэта было вельмі важна. Не было дня ды нават гадзіны, каб мне не тэлефанавалі, не прыходзілі, не прыяжджалі людзі".

Ужо са смехам Сяргей згадвае, як ехаў на каталцы ў аперацыйную і па тэлефоне адказваў на смскі падтрымкі, што дасылалі сябры і сваякі.

А вылекавала Сяргея - каханне.



"Каханне - гэта лекі, лепшых за якія яшчэ не прыдумала медыцына, - кажа Сяргей. - Я вельмі ўдзячны Святлане, што яна адказала на мае пачуцці, на мае прапановы, і гэта таксама быў этап майго поўнага, я спадзяюся, выздараўлення".

Сяржук Бахун і Святлана Завадзкая, удава зніклага тэлеаператара Дзмітрыя Завадзкага, сустрэліся ў санаторыі ў Друскеніках. Сяргей кажа, што не сумняваўся ані хвіліны. Баяўся, што страціць свой лёс.



"Якое можа быць сумненне, калі каханне сваё сустрэў! Тэрмінова трэба было прымаць захады, як той лекар мне казаў. Я з Берасця, яна з Мінску. Вакол шмат людзей круціцца. Прапанову зрабіў, яшчэ месяца знаёмству не было, - распавядае Сяргей і напрыканцы раіць:

"Усім жадаю, як хто хварэе: ня бойцеся кахання! Адкрывайце яму душу. І гэта дапаможа лепш за любыя лекі".

Чытайце таксама:

Жыццё пасля раку: "Я мусіў памерці тры гады таму"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы лідэр берасцейскага "Маладога фронту" захварэў на рак шчытападобнай залозы ў 29 гадоў. А ўжо праз год ажаніўся з мінскай прыгажуняй. Цяпер Сяржук Бахун і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика