Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “БрамаМар” пачаўся!
23.10.2013 11:17
—
Новости Общества
| БДУ
Источник материала: БДУ Творчая лабараторыя “Крытык” (Інстытут журналістыкі БДУ, кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі) трэці год распачынае рэспубліканскі літаратурны конкурст для студэнтаў “БрамаМар”. “БрамаМар” з’явілася на журфаку ў 2010-2011 навучальным годзе. Спаборніцтва задумвалася як студэнцкі праэкт для студэнтаў. Мы лічым, што першы сезон прайшоў даволі прадуктыўна, бо ўдзельнікамі конкурсу сталі каля 160 студэнтаў з 14 беларускіх ВНУ. А ў якасці адукатараў і журы выступілі Л. Рублеўская, Г. Багданава (проза), П. Васючэнка, Я. Конеў (драматургія), І. Шаўлякова, М. Аляшкевіч (крытыка), Ю. Цімафеева, К. Маціеўская (пераклад). У 2013 годзе БрамаМар выйграў конкурс студэнцкіх грантаў БДУ. Задачы конкурса: - Стварыць магчымасці творчай самарэалізацыі для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў краіны; - Спрыяць фарміраванню творчага асяроддзя ў БДУ і іншых беларускіх ВНУ; - Узбагаціць культурнае жыццё студэнцкага асяроддзя, забяспечыць плённую арганізацыю вольнага часу; - Гарманізаваць асобу праз мастацкую камунікацыю; - Усталяваць міжуніверсітэцкія творчыя кантакты; - Далучыць студэнтаў да найноўшых тэхнік стварэння і прэзентацыі мастацкага тэксту падчас майстар-класаў, творчых вечарын; - Уводзіць маладых творцаў у камунікацыйную прастору сучаснага літаратурнага працэсу праз арганізацыю супрацоўніцтва студэнтаў з літаратурна-мастацкімі выданнямі; - Выпрацаваць эстэтычны густ і навыкі крытычнага ўспрымання мастацкіх тэкстаў (у тым ліку ўласных). Конкурс пройдзе наступным чынам: У першым туры мы чакаем творы па намінацыях: - Паэзія - Проза - Драматургія - Крытыка - Творы для дзяцей - Пераклад - Белетрыстыка Пакуль журы падводзіць вынікі першага тура, ладзяцца творчыя сустрэчы, майстар-класы, літаратурная вучоба з сябрамі журы. Падчас другога туру фіналісты атрымаюць літаратурныя заданні бліжэй пазнаёмяцца адно з адным ды з арганізатарамі конкурсу.У другі тур праходзяць 20 фіналістаў, якія атрымліваюць адмысловае заданне. Па выніках гэтага задання адбіраецца пераможца – “гран-пры” конкурса. Будзем піць гарбату, смяяцца, спрачацца, вучыцца... Бо ў госці да “Брамы Мара” ізноў завітаюць з майстар-класамі самыя вяршкі беларускай інтэлігенцыі з майстар-класамі, на якіх будуць разбірацца працы кожнага фіналіста. . Фіналісты і пераможцы рэспубліканскага літаратурнага канкурса “БамаМар-юні” атрымаюць магчымасць надрукавацца ў часопісе “Маладосць” і газеце “Літаратура і Мастацтва”. Нарэшце, фінальная імпрэза замацуе сяброўства, павесяліць ад душы, дасць канкурсантам магчымасць пагутарыць з адукатарамі ў нефармальных умовах. Фіналісты атрымаюць узнагароды. Адмысловы дэвіз конкурса “БрамаМар – першы крок да мары”. Журы конкурса сярод студэнтаў узначальвае дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” Алесь Карлюкевіч. Нашыя інфармацыйныя спонсары: рэдакцыйна-выдавецкая установа “Выдавецкі дом “Звязда” ( газеты “Звязда” і “Ліатаратура і Мастацтва”, часопісы “Маладосць і “Нёман”), часопіс “Вясёлка”, Інстытут журналістыкі БДУ. Патрабаванні да афармлення творчых прац: Працы прадстаўляюцца на конкурс у электронным фармаце ў графічным рэдактары Wоrd. Патрабаванні да афармлення тэкстаў: гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі - 2 см. Адсылаць на адрас: bramamar2013@gmail.com з 15 кастрычніка да 15 снежня 2013 года. На самай першай старонцы (можна зрабіць і ў асобным файле) удзельнік павінен пазначыць: 1. Імя і прозвішча 2. Намінацыю 3. Навучальную ўстанову, факультэт і спецыяльнасць 4. Узрост 5. Назву працы (ці ўсіх прац), якія дасылаюцца на конкурс 6. Па жаданні можна размясціць кароткую біяграфію і фота. Да разгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты аб’ёмам не болей за: “Проза” – 15 тыс. сімвалаў без прабелаў; “Паэзія” – 3,5 тыс. сімвалаў; “Крытыка” – 7 тыс. сімвалаў; “Драматургія” – 10 тыс. сімвалаў (дадатковая ўмова намінацыі: будуць прынятыя толькі аднаактовыя п’есы). Тэксты намінацыі “Творы для дзяцей” могуць быць прадстаўлены ў любым з азначаных жанраў; аб’ём тэксту вызначаецца жанрам і лімітуецца прыведзенымі вышэй лічбамі ( “Проза” – 15 тыс. сімвалаў, “Паэзія” – 3,5 тыс сімвалаў), “Пераклад” - 15 тыс сімвалаў, “Белетрыстака” – 15 тыс сімвалаў. Узор: Максім Багдановіч Намінацыя “Паэзія” Пецярбургскі ўніверсітэт, філалагічны факультэт 19 гадоў Верш: “У вёсцы” Арганізатары студэнцкага праэкта • Марына Елістратава–аўтар праекта “БрамаМар–2013’14”, арганізатар конкурсных майстар-класаў, студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ. • Віялета Рычага – арт-мэнэджэр праекта “БрамаМар”, студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі БДУ. • Паліна Піткевіч – аўтар праекта, рэдактар студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный” (з 2012 г.), студэнтка 3 курса факультэта журналістыкі. • Ганна Дусь – аўтар праекта, адказны сакратар студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный”, удзельнік каманды па прэзентацыі газеты “Перья” на выставе “СМІ Беларусі” (2012, 2013гг.), студэнтка 3 курса факультэта журналістыкі. • Юлія Ваўчок – аўтар праекта, адміністратар сеціўных суполак конкурса, студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі. • Вікторыя Аскера– каардынатар працы са СМІ. Працуе рэдактарам культурных праграм на тэлеканале “Беларусь 3”, студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі. • Уладзімір Капцаў – куратар праекта, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ . Сайт: www.culture.bsu.by Суполка “Укантакце”, дзе можна задаць усе пытанні,: http://vk.com/bramamar Марына Елістратава, аўтар праекта – 80293128445 e-mail marisha-elistratova@yandex.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Творчая лабараторыя “Крытык” (Інстытут журналістыкі БДУ, кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі) трэці год распачынае рэспубліканскі літаратурны конкурст для студэнтаў “БрамаМар”.
|
|