Прымі ўдзел у патруляванні рэк − дапамажы ласосям!
24.10.2013
—
Новости Общества
|
Грамадская аргагізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае валанцёраў на патруляванне рэк на сезон нерасту ласасёвых. Што гэта за акцыя? Так, у Беларусі ёсць ласосі , а дакладней , два віды ласосевых рыб: сёмга і кумжа, якія заходзяць у нашы рэкі для нерасту. Штогод валанцёры дзяжураць на рэках, дзе нерастуюцца рыбы, каб захаваць іх . У 2012 годзе падчас патрулявання рэк пад наглядам валанцёраў аднерасціліся каля 40 асобін кумжы . Дзе пройдзе акцыя? Астравецкі раён, Гродзенская вобласць. Калі? Канец кастрычніка - сярэдзіна снежня2013 г. Для чаго? Сёмга і кумжа рэдкія віды рыб у нашых рэках, толькі некалькі дзясяткаў рыб пераадольваюць шлях з Балтыйскага мора (а гэта500 км!), каб працягнуць свой род . Але на доўгім шляху ў нястомных падарожнікаў шмат перашкод, галоўная з якіх − чалавек. Браканьерская здабыча ўнікальных рыб ўсё яшчэ пагражае захаванню кумжы і сёмгі ў Беларусі. Валанцёры патрулююць ракі і павышаюць шанцы рыбы на паспяховы нераст. Як арганізаваны быт валанцёраў? Падчас дзяжурства валанцёры максімальна праводзяць час на рэках, у тым ліку начуюць у палатках. Магчымы адпачынак у простым сельскім доме з мінімальнымі выгодамі. Праезд да месцаў патрулявання на транспарце арганізатараў ці самастойна (вітаецца). Пажадана ехаць мінімум на 2-3 дні. Выдаткі на праезд ад месца жыхарства і асабісты транспарт не кампенсуюцца. У час патрулявання магчыма простае харчаванне (у тым ліку рыхтуецца ўдзельнікамі ). Чаго чакаць пад час патрулявання? Дзяжурства каля рэк, удзел у выездах і абследаванне дробных рэк. Патруляванне ў любы час сутак і надвор'е, у тым ліку і ў начны час. Удзел у мерапрыемствах, арганізаваных для папулярызацыі захавання кумжы і сёмгі ў Беларусі, сустрэчы з жыхарамі рэгіёну. Дзіўная прырода, новыя веды і ўражанні, выдатная кампанія аднадумцаў. Асабісты ўклад у захаванне ласосяў ў Беларусі. Што трэба для ўдзелу? Адпаведнае адзенне і абутак, якія дазваляюць знаходзіцца доўгі час на вуліцы (у лесе) у лістападзе − снежні. Важна памятаць, што абутак і адзенне лёгка становіцца мокрай, а тэмпература можа быць і адмоўная. Змена адзення, турыстычны дыванок,спальны мяшок (прыдатны для халоднага сезона з адмоўнымі тэмпературамі),асабісты посуд і сродкі гігіены,ліхтарык і пажадана тэрмас,пашпарт і квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны за знаходжанне ў пагранзоне (20 000 руб, сапраўдная год), выплачваецца ў аддзяленнях Беларусбанка, плацёж здзяйсняецца на рахункі бюджэту. Прызначэнне плацяжу: дзяржпошліна за здзяйсненне юрыдычна значных дзеянняў з фізічных асоб за знаходжанне ў пагранзоне). Як прыняць удзел? Проста запоўніце форму ўдзельніка на сайце Паводле сайта Чытаць па тэме: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадская аргагізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае валанцёраў на патруляванне рэк на сезон нерасту ласасёвых.
|
|