Акрамя габелена ў музеі прэзентавалі клавесін, які таксама будзе заўсёды знаходзіцца ў зале. Ён будзе напаўняць адпаведныя мерапрыемствы мелодыямі эпохі Барока. Гэты музычны інструмент - аналаг самых папулярных інструментаў у свецкай музычнай культуры XVI-XVIII стст. - таго самага перыяду, калі свой росквіт перажываў старадаўні Магілёў эпохі магдэбургскага права.