«Тут мяне і апранаюць, і абуваюць, і кормяць...»
12.11.2013
—
Новости Общества
|
Яна някепска сябе адчувае, хаця наракае на памяць. Затое, калі пачалі гаварыць пра лён, у вачах з’явіліся агеньчыкі: — І рвала я лён, і слала, і абівала начамі напралёт. Працавала да апошняга!.. Сваім новым месцам жыхарства ветэран калгаснага руху задаволена: — І апранаюць мяне тут, і абуваюць, і кормяць смачна. І сястрычкі падсабляюць. А доктар малады, як за роднай маці даглядае. Урач агульнай практыкі Дзмітрый Сакалоў тут першы год, прыехаў па размеркаванні з Віцебска пасля заканчэння навучальнай установы. — Клопатаў хапае, — прызнаецца ён. — Акрамя дзяжурства, вяду яшчэ прыём у амбулаторыі хворых жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак. У бальніцы сястрынскага догляду — 23 пастаяльца. Пераважна адзінокія, у якіх на гэтым свеце не засталося нікога з родных. Але ёсць і такія, якіх дзеці пакінулі або знаходзяцца за мяжой. Так, у Алы Скурат дочка ў Фінляндыі. Яна забірала туды маці на тры месяцы. На большы тэрмін нельга. У Станіславы Атвалка сын у Літве. Лёс распарадзіўся так, што Міхаіл Развадоўскі, вадзіцель былога калгаса «Зара», трапіў сюды па інваліднасці, а яго 96-гадовая маці Марыя знаходзіцца ў аналагічнай установе ў аграгарадку Удзела. Абслугоўвае бальніцу 15 работнікаў на чале са старшай медсястрой Эльвірай Пачопка. Яна — мясцовая, ведае сваіх, іх звычкі. Улічваючы, што будынку Бабічоўскай бальніцы больш за 40 год, тут была праведзена глыбокая рэканструкцыя, на якую пайшло звыш 2 мільярдаў рублёў з бюджэту. Амаль палову з іх асвоіла ТАА «Аута», дзе кіраўніком Віктар Лабунька. Змяніўся не толькі знешні выгляд бальніцы, але поўнасцю абноўлены ўнутраны інтэр’ер: пакояў, харчовага блоку, сталовай, ванны, туалетаў, залы для адпачынку. Пакоі «разгрузіліся». Цяпер у іх пражывае па 2—3 чалавекі. Выступаючы на адкрыцці абноўленага аб’екта, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат адзначыў, што ў раёне на сацыяльную сферу ідзе 80 працэнтаў мясцовага бюджэту. Цяпер у Віцебскай вобласці 26 бальніц сястрынскага догляду. Тры з іх — у Глыбоцкім раёне. Уладзімір САУЛІЧ, «БН» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працавала яна ў сямідзясятыя гады мінулага стагоддзя ў звяне па вырошчванні ільну ў тутэйшым калгасе «17 верасня» (цяпер ААТ «Залатая падкова»), які...
|
|