Дапамажыце Лізе з Турэц-Баяраў зберагчы вочка!
16.11.2013
—
Новости Общества
|
У рэдакцыю звярнулася мама Лізы Пільсці, якой 1 сакавіка споўніўся годзік. “Звяртаюся да вас з бязмежнай надзеяй. Наша гісторыя, мабыць, падобная да сотні іншых, але, як і для кожнай мамы, для мяне гэта вялікі боль і адчай. Мяне завуць Наталля, мне 28 год. Цяпер у дэкрэтным па доглядзе за дачкой. Мужа завуць Дзяніс, яму 29, працуе зборшчыкам пластыкавых вокнаў. Мы звычайная беларуская сям’я, у якой выхоўваем дваіх дзетак. Сыну Данілу шэсць год. Дачцэ Лізачцы паставілі дыягназ: злаякасная пухліна сятчаткі вока. Ад мая яна ўжо прайшла чатыры блокі хіміятэрапіі ў Бараўлянах. Практычна прайшла касавокасць, якая з’явілася з хваробай. Але пухліна застаецца актыўнай. Далей беларускія дактары прапаноўваюць толькі выдаленне вока. Мы адмовіліся ад аперацыі і паехалі на кансультацыю ў Берлін, у клініку Westend. 16 верасня там правялі першую працэдуру лазернай тэрапіі, якая каштавала 920 еўра. Яна дала вынік. У кастрычніку была другая працэдура, у лістападзе − трэцяя. У вочку дзве пухліны, і адна з іх пачала памяншацца. Наступная паездка ў Берлін прызначаная на 16 снежня. Кожныя тры тыдні неабходна заплаціць 620 еўра за лячэнне, пералёт, пражыванне, паслугі перакладчыка. Неабходна доўгатэрміновае лячэнне. Магчыма, цягам года ці яшчэ больш. З дапамогай лазера нямецкія дактары спадзяюцца зрабіць пухліну мёртвай (неактыўнай). Апошняе абследаванне паказала, што пухліна перастала расці, і гэта ўжо вялікі вынік! А каб дасягнуць выздараўлення, кожныя тры тыдні мы мусім збіраць 1 000 еўра на ўсе выдаткі Дапамажыце, калі ласка, сям’і захаваць вока малодшай дачушцы. Загадзя − вялікі дзякуй!” Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў філіяле №601: г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 13; УНП 600198997; МФО 153001769: − рублі − транзітны рахунак №3819382105556 на дабрачынны рахунак №000018 у філіяле №601; бестэрміновы − еўра − транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000008 у філіяле №601, дата заканчэння дзеяння дагавора дабрачыннага рахунка 30.09.2014 − долары ЗША − транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000092 у філіяле №601, дата заканчэння тэрміну дагавора дабрачыннага рахунка 30.09.2014 Прызначэнне плацяжу: Для залічэння на дабрачынны рахунак Пільсці Наталлі Іванаўны – збор сродкаў для правядзення аперацыі ў Германіі дачцэ Пільсці Лізавеце Дзянісаўне. Адрас для паштовых пераводаў: 222316, Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в.Турэц-Баяры, вул.Цэнтральная, д.7, кв.56. Пільсць Наталля Іванаўна. Аддзел інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю звярнулася мама Лізы Пільсці, якой 1 сакавіка споўніўся годзік.
|
|