Падпішы і выйграй сам!
03.12.2013
—
Новости Общества
|
Абвешчаны конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на газету «Рэспублiка» сярод прадпрыемстваў РУП «Белпошта», РУП «Белсаюздрук», паштальёнаў і кіяскёраў Конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на газету «Рэспублiка» накіраваны на актывізацыю падпісной кампаніі на газету «Рэспублiка» на I паўгоддзе 2014 года. Тэрмін пачатку і заканчэння конкурсу па падпісцы — з 1 снежня 2013 года па 26 лютага 2014 года. У конкурсе бяруць удзел абласныя, раённыя і гарадскія прадпрыемствы РУП «Белпошта», РУП «Белсаюздрук» і яго філіялы, а таксама паштальёны і кіяскёры. Галоўным крытэрыем ацэнкі лепшай арганізацыі падпіскі на газету «Рэспублiка» і вызначэннем пераможцаў конкурсу з’яўляецца найбольш значны прырост тыражу на газету «Рэспублiка» на I паўгоддзе 2014 года ў суадносінах да ўзроўню I паўгоддзя 2013 года. Арганізацыям, якія забяспечылі найбольш значны прырост тыражу на газету «Рэспублiка» на I паўгоддзе 2014 года да ўзроўню I паўгоддзя 2013 года, устанаўліваюцца наступныя прызы: — сярод філіялаў і вытворчасцей РУП «Белпошта» — ВК-тэлевізар «Гарызонт» у колькасці 1 адзінкі; — сярод раённых вузлоў паштовай сувязі РУП «Белпошта» — печы СВЧ «Гарызонт» у колькасці 7 адзінак, па адной для кожнай вобласці і г. Мінска; — сярод паштовых аддзяленняў — пыласосы «Віцязь» у колькасці 7 адзінак, па адной для кожнай вобласці і г. Мінска; — сярод паштальёнаў — лічбавыя фотакамеры ў колькасці 7 адзінак, па адной для кожнай вобласці і г. Мінска; — сярод магазінаў РУП «Белсаюздрук» — кніга электронная ў колькасці 1 адзінкі; — сярод кіёскаў РУП «Белсаюздрук» — мабільны тэлефон у колькасці 1 адзінкі. Вынікі конкурсу пасля яго падвядзення будуць надрукаваны ў газеце «Рэспублiка». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвешчаны конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на газету |
|