Пяцьдзесят тысяч еўра выдзялілі для вырашэння экалогічных праблем Вілейшчыны. 21.by

Пяцьдзесят тысяч еўра выдзялілі для вырашэння экалогічных праблем Вілейшчыны

16.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Рэгіянальны экалагічны цэнтр для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы выдзеліў Вілейшчыне грант у памеры 50 тысяч еўра.

Атрыманы ён у ходзе рэалізацыя сумеснай заяўкі Вілейскага райвыканкама і грамадскага аб'яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК”. Прызначаны грант для рэалізацыі экалагічнага праекта.

– Асноўны этап ажыццяўлення праекта пачнецца ў ліпені, – расказвае намеснік старшыні праўлення “ЗОВіК” Сяргей Ганчар. – Да гэтага часу павінны распрацаваць мясцовы экалагічны план дзеянняў.

Што гэта такое?

 – Мясцовы экалагічны план дзеянняў – гэта адначасова і працэс, і дакумент.  Гэта працэс, у якім праз актыўную працу вялікай колькасці ўдзельнікаў ствараецца дакумент. Потым на яго аснове на наступных этапах рэалізуюцца асноўныя мерапрыемствы, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні. У канчатковым выглядзе гэта будзе кніга, якая будзе цалкам характарызаваць экалагічны стан Вілейскага раёна: як мінусы, так і плюсы. Калі мінусы, то павінны прапанаваць пэўныя шляхі іх вырашэння. Дарэчы, на базе мясцовага экалагічнага плана дзеянняў можна будзе прэтэндаваць потым на іншыя экалагічныя гранты.

Ці вядома ўжо, на якія мэты пойдзе грант?

– Гэта будзе вядома прыкладна ў чэрвені. Калі распрацуем мясцовы экалагічны план дзеянняў, тады і будзем дакладна ведаць, на якую тэму рэалізуем грант. Адразу заява падавалася на добраўпарадкаванне малой ракі Пляснянкі. Аднак умовы гранту такія, што падчас распрацоўкі мясцовага экалагічнага плану дзеянняў можам заўважыць іншыя, больш вострыя экалагічныя праблемы. І можам накіраваць грант на іх вырашэнне, ці хаця б стварэння сітуацый, якія дапамагаюць іх вырашыць.


Зараз якая ідзе праца?

– Створаны каардынацыйны савет, працоўныя групы. У іх уваходзяць зацікаўленыя асобы, якія валодаюць інфармацыяй па экалагічнай сітуацыі рэгіёна, зацікаўленыя ў распрацоўцы плана.

Стварэнне дакумента падзелена на некалькі этапаў: распрацоўваюць яго як спецыялісты, так і звычайныя грамадзяне. Практычна завершана “Канцэпцыя бачання экалагічнай будучыні Вілейскага рэгіёна”. Тут свае меркаванне выказалі спецыялісты.



А ў бліжэйшыя час пачнём анкетаванне, каб і мясцовыя жыхары маглі выказаць сваё бачанне экалагічных праблем: адзначыць тое, што іх хвалюе. Бо спецыялісты бачаць буйныя праблемы, а мясцовыя жыхары – іншыя: на першы погляд лакальныя, але якія ў будучым таксама могуць перарасці ў сур’ёзныя. Будзе распаўсюджана каля 1300 анкет.

Яшчэ 4 снежня пабывалі ў Ашмянах на семінары-практыкуме, які праводзілі спецыялісты Сербскага аддзялення Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі каардынацыйных саветаў і працоўных груп па распрацоўцы мясцовага экалагічнага плана дзеянняў з Вілейскага і Ашмянскага раёнаў. Нам расказалі пра метадалогію стварэння плана, правялі майстар-класы.

Дадам, што ўсяго ў праекце ўдзельнічаюць дзесяць раёнаў Беларусі і чатыры – з Малдовы. У тым ліку і пабрацім Вілейкі – Чімішлія.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Даведка “РГ”: Мясцовы экалагічны план дзеянняў – эфектыўны спосаб экалагічнага кіравання і прыняцця рашэнняў, які арыентаваны на паляпшэнне мясцовых сацыяльных і экалагічных умоў. Прадстаўнікі мясцовых органаў улады, бізнесу, НДА і навукі працуюць сумесна, каб прыйсці да агульнага меркавання адносна прыярытэтаў далейшага развіцця мясцовай супольнасці. Вынікі гэтага працэсу набываюць форму плана дзеянняў, які становіцца своеасаблівым кіраўніцтвам па рашэнні сацыяльна-экалагічных праблем мясцовай супольнасці (Паводле carecnet.org).

Фота votedeath.ru, caritas-siberia.org, 900igr.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэгіянальны экалагічны цэнтр для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы выдзеліў Вілейшчыне грант у памеры 50 тысяч еўра.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика