Другая спроба
20.12.2013
—
Новости Общества
|
У нядзелю ў Гродне адкрыўся першы ў краіне каток са штучным лёдам.
Падобны каток пад адкрытым небам на плошчы абласнога цэнтра дзейнічаў у 60-х гадах мінулага стагоддзя. Сёлета традыцыю вырашылі адрадзіць сіламі прыватнай арганiзацыi. Да мерапрыемства ўстановы культуры горада падрыхтавалі шоу «Дзень нараджэння Мароза» і конкурс навагодніх аніматараў, тым самым даўшы старт навагоднім святам у Гродне. Першы месяц працы катка пройдзе ў тэставым рэжыме. За гэты час будзе вызначана, на якіх умовах ён будзе даступны гараджанам. Нягле¬дзячы на тое, што каток прыватны, у святочныя дні дзеці з дзіцячых дамоў змогуць катацца на iм бясплатна. У мікрараёнах і каля школ плануецца заліць яшчэ дзесяць лядовых пляцовак і хакейных каробак. А зусім хутка ў цэнтры горада пачне працу яшчэ адзін каток — у парку імя Жылібера. Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў Гродне адкрыўся першы ў краіне каток са штучным лёдам.
|
|