Адкажыце на тры пытанні і выйграйце каляндар “Будзьмы”
22.12.2013
—
Новости Общества
|
Календары на 2013 год карысталіся вялікім попытам, і ўсе партыі разышліся за лічаныя дні. “РГ” набыла апошні беларускі каляндар кампаніі “Будзьма” і падорыць яго разам з білетам ў тэатр і музычным дыскам свайму пераможцу. Пытанні, на якія трэба адказаць, каб выйграць. 1. Ці варажылі вы? Распавядзіце сваю гісторыю. 2. Ці назіралі вы чараўніцтва ў звычайным жыцці? 3. Чаму газета і тэатр не губляюць актуальнасці ў наш час? Дасылайце адказы на электронны адрас: regionnews@rh.by Аказалася, апошнія тры гульні запар перамагае маладзечанец Вячаслаў Курбака. Сярод іншых падарункаў за апошнюю гульню ён атрымаў у падарунак кнігу Міхася Казлоўскага “Да кніжных скарбаў дакрануўся”. Вось яго адказы (цалкам чытайце на сайце rh.by). 1. Што трэба, каб спартыўнае жыццё Маладзечна кіпела? – Зрабіць больш утульным у плане сэрвісу наведванне спартыўных мерапрыемстваў: рабіць стацыянарныя і перасоўныя буфеты, крамы з атрыбутыкай, праграмкі да мерапрыемстваў. Абавязкова імкнуцца да прафесійнага фармату ўдзелу нашых клубаў у тых ці іншых мерапрыемствах. – Прыпыніць татальнае абшукванне балельшчыкаў на спартыўных мерапрыемствах − усё ж на стадыёны ходзяць не толькі хуліганы, але і людзі, якія прыйшлі пахварэць за любімы клуб, і іх гэта проста прыніжае. – Рабіць належную рэкламу спартыўным відовішчам (хакейныя афішы Лядовага палаца амаль незаўважныя, нягледзячы на іх значны памер − бярыце прыклад з футбольных афішаў). Чаму б не рабіць абвесткі на мясцовым тэлебачанні, якія б заклікалі на стадыёны? – Трэба каб кожны маладзечанскі клуб быў патрыятычным натхняльнікам, які праслаўляе свой горад, Радзіму, нацыянальныя каштоўнасці і працягвае слаўную гісторыю. Лічу, што ў нашых спартыўных клубах не маюць права знаходзіцца людзі, якія не прымаюць гэтых каштоўнасцей. Наш ФК таму прыклад, якая пазіцыя кіраўніцтва − такі вынік каманды. – Развіваць спартыўныя школы, укладаць у іх немалыя сродкі, даць дзіцячаму трэнеру такі заробак, каб ён хадзіў на працу і запальваў сваім агнём вочы ў дзяцей. 2. Чым для вас адметная Смаргонь? Гэта горад няскораных людзей. Падчас Першай сусветнай вайны яго пакінулі амаль усе жыхары і здавалася, што яго чакае лёс гарадоў-прывідаў, але мужныя смаргонцы вярнуліся ў свае хаты і аднавілі-адрадзілі жыццё сваёй малой бацькаўшчыны. Адметны і сваім ФК, які, нягледзячы на цяжкія часы, не кануў у небыццё, а працягвае дастойна адстойваць колеры горада. Па гэтым добра бачна, што ў кіраўніцтве Смаргоні заўсёды знаходзяцца чыноўнікі, якія любяць, разумеюць і берагуць футбол у горадзе. 3. Што неабходна драмтэатру? Неабходна тэатру новая атмасфера − новыя дэкарацыі, касцюмы, светлавое афармленне сцэны. У нас сабраўся ўнікальны акцёрскі склад, і яму павінны стварыць належныя ўмовы, каб акцёры маглі рэалізаваць свой талент і паказаць яго гледачу напоўніцу. Лічу цікавым зрабіць пры тэатры невялікі аматарскі тэатр, дзе ў акцёрскім майстэрстве сябе паспрабаваць зможа кожны жыхар. Незалішняя б была і невялічкая тэлестудыя пры тэатры, якая б рабіла тэлеспектаклі. Аддзел інфармацыі. Фота nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Календары на 2013 год карысталіся вялікім попытам, і ўсе партыі разышліся за лічаныя дні. “РГ” набыла апошні беларускі каляндар кампаніі “Будзьма” і падорыць яго...
|
|