Зіма вырашыла нас ігнараваць і ў апошні тыдзень гэтага года не прыйдзе. 21.by

Зіма вырашыла нас ігнараваць і ў апошні тыдзень гэтага года не прыйдзе

24.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Image 21420

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае надвор'е з тэмпературай на 5—8°С вышэйшай за кліматычную норму, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

"Зіма вырашыла нас поўнасцю ігнараваць. Вось і ў апошні тыдзень гэтага года яна да нас не прыйдзе", — сказаў ён.

Паводле слоў сіноптыка, першую палову тыдня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванае ў цёплым паветры.

У аўторак істотных ападкаў не прагназуецца, толькі ноччу па паўночным усходзе невялікі дождж і мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі па краіне туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3°С да плюс 2°С, днём плюс 2—7°С.

У Гродне заўтра ападкаў не чакаецца, тэмпература паветра ноччу ад мінус 1°С да плюс 1°С, днём плюс 4—6°С. У Брэсце таксама без ападкаў, ноччу мінус 1°С — плюс 1°С, днём плюс 5—7°С.

У Гомелі і Віцебску без істотных ападкаў, ноччу мінус 1°С — плюс 1°С, днём плюс 2—4°С.

У Магілёве таксама без істотных ападкаў, ноччу 0°С — мінус 2°С, днём плюс 2—4°С.

У Мінскай вобласці ў аўторак прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, ноччу па поўначы вобласці парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3°С — плюс 2°С, днём плюс 2—5°С.

У сталіцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў, ноччу і раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература ноччу мінус 1°С — плюс 1°С, днём — плюс 2—4°С.

У сераду ў краіне таксама істотных ападкаў не чакаецца, месцамі на дарогах галалёдзіца, тэмпература ноччу мінус 2°С — плюс 3°С, днём плюс 1—6°С.

Як адзначыў Рабаў, надалей праз Беларусь будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя фронты, таму з чацвярга па суботу ў асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі, у асноўным дождж, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу прагназуецца ў межах ад мінус 2°С да плюс 3°С, днём — плюс 1—6°С.

У нядзелю праз Беларусь будзе праходзіць больш актыўны атмасферны фронт, таму на большай частцы тэрыторыі чакаецца мокры снег і дождж, месцамі туман, галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 3°С — плюс 3°С, днём мінус 2°С — плюс 4°С.

Анастасія Салановіч, БелаПАН.Калаж РГ, фота gooddays.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае надвор'е з тэмпературай на 5—8°С вышэйшай за кліматычную норму, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика