Конь незацугляны
09.01.2014
—
Новости Общества
|
У Быхаўскім раёне выкралі сімвал года. Новы год на Быхаўшчыне пачаўся з узбуджэння крымінальнай справы. Тут з малочнатаварнай фермы філіяла «Макранскі» ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» укралі каня. — Нідзе не працуючая васямнаццацігадовая жыхарка вёскі Мокрае адвяла жывёлiну на ўласны падворак, — паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама маёр міліцыі Дзмітрый Ігнатовіч. Яна схавала каня ва ўласнай пуні, а потым пайшла да суседкі шукаць пакупнікоў. Работнікі фермы аб прапажы адразу паведамілі ў міліцыю. Каня, які каштуе 2 мільёны рублёў, у хуткім часе знайшлі і вярнулі гаспадарцы. Дзяўчыне ж за крадзеж па-гражаюць папраўчыя работы альбо пазбаўленне волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчына з вёскі ў Быхаўскім раёне выкрала з завода каня
|
|