На Мядзельшчыне назвалі найлепшых у навагоднім афармленні
09.01.2014
—
Новости Общества
|
Фрагмент святочнага ўпрыгожання гімназіі-інтэрната Мядзела У раёне падвялі вынікі агляду-конкурсу “Чараўніцтва пад Новы год”.У ім ацэньвалася навагодняе афармленне прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, вуліц, дваровых тэрыторый. У сваіх намінацыях перамаглі Княгінінская газанапаўняльная станцыя, НДЦ “Зубраня”, ААТ “Будслаўскае”, Свірскі сельскі выканаўчы камітэт, гімназія-інтэрнат Мядзела.Падворак найлепш упрыгожыў Генадзь Бойка з вёскі Нарач (Кабыльнік). Пераможцаў адзначаць дыпломам і грашовай прэміяй у 910 тысяч рублёў. Вызначылі таксама прызёраў конкурсу. Аддзел інфармацыі. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раёне падвялі вынікі агляду-конкурсу “Чараўніцтва пад Новы год”.
|
|