Дэпутаты лічаць абсурдам запыт ад імя грамадскай інцыятывы. 21.by

Дэпутаты лічаць абсурдам запыт ад імя грамадскай інцыятывы

31.01.2014 21:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Актывісты грамадзянскай ініцыятывы "Сацыяльны офіс" у Брэсце тройчы звярнуліся да народных абраннікаў. Першыя два лісты так і засталіся без адказу, хоць ужо даўно мінуў 15-дзённы тэрмін разгляду: звароты былі накіраваныя яшчэ ў мінулым годзе.

Адказ прыйшоў толькі на трэці зварот, за атрыманне якога асабіста распісаўся Генадзь Маско. Аднак у лісце паведамляецца, што дэпутат нясе адказнасць толькі перад грамадзянамі.

"А вось каб дэпутат трымаў справаздачу перад грамадзянскай ініцыятывай "Сацыяльны офіс" - такога абсурду ў заканадаўчых актах не прапісана", - заяўляе кіраўнік савета.

Актывіст "Сацыяльнага офісу" Юрый Жыдовіч у каментары Еўрарадыё заявіў, што Масько ў сваёй "адпісцы" пярэчыць сам сабе:

Жыдовіч: "Ён забыўся на тое, што перш чым быць сябрамі нейкіх там ініцыятываў, усе мы з'яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. І як грамадзяне мы маем права атрымліваць адказы на тыя пытанні, якія нас цікавяць. Таму яму (Генадзю Масько. - Еўрарадыё.), я думаю, усё ж такі прыйдзецца адказаць нам".

Ініцыятыва "Народнага кантролю" паўстала пасля шматлікіх зваротаў брэстаўчан ў "Сацыяльны офіс" кампаніі "Гавары праўду". Жыхары горада цікавіліся, што зрабілі канкрэтныя дэпутаты на сваёй пасадзе і наколькі сумленна яны выконваюць свае абавязкі. Акурат аб працы з выбарцамі і запыталіся ў сваіх лістах грамадскія актывісты: колькі разоў дэпутаты сустракаліся з выбарцамі, у якой форме праходзілі справаздачы дэпутатаў і якім чынам яны паведамлялі грамадзянам аб месцы, даце і часе правядзення справаздачы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта адкрытым тэкстам заявіў старшыня гарадскога савета дэпутатаў Генадзь Масько.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика