Прафесар Святлана Куль-Сяльверстава просіць ВАК разабрацца з сітуацыяй на гарадзенскім гістфаку. 21.by

Прафесар Святлана Куль-Сяльверстава просіць ВАК разабрацца з сітуацыяй на гарадзенскім гістфаку

07.02.2014 16:30 — Новости Общества | Tut.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Tut.by

Прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ Святлана Куль-Сяльверстава накіравалі ліст старшыні Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіі. У ім яна просіць разабрацца ў тым, як быў праведзены конкурс на пасаду дацэнта, у выніку якога працу страціла Іна Соркіна.

У лісце прафесар запытваецца, ці змяніліся правілы і прынцыпы пазначэння навуковага даробку кадраў вышэйшай школы, і ці можа цяпер і яна ўключаць у спіс манаграфій свае літаратурныя творы, аўтарскія турыстычныя спадарожнікі і тэксты з папулярных часопісаў.

Такая пастанова пытання выклікана тым, што Уладзімір Ягорычаў, які прайшоў па конкурсе і заняў месца Соркінай, уключыў у спіс сваіх навуковых дасягненняў за апошнія пяць год ажно сем манаграфій. Але, пацікавіўшыся зместам прац Ягорычава, Куль-Сяльверстава высветліла, што частка з іх ёсць непапраўленымі і недапоўненымі перавыданнямі апублікаванага раней, частка ж - анатаваная як навукова-публіцыстычныя выданні, прызначаныя для шырокага кола чытачоў.

"Высветлілася, што дадзеныя кнігі фігуруюць у спісе літаратурных выданняў на сайце гродзенскага аддзялення Саюзу пісьменнікаў Беларусі, членам якога У.Я.Ягорычаў з'яўляецца, пазначаныя там, як публіцыстыка, і на падставе іх аўтар прадстаўляўся да літаратурнай прэміі імя А.І.Дубко ў мінулым годзе", - піша ў лісце Куль-Сяльверстава.

Згодна з Інструкцыяй ВАК у спіс навуковых прац не могуць быць уключаны навукова-публіцыстычныя публікацыі, газетныя артыкулі і іншыя падобныя матэрыялы. Таму Куль-Сяльверстава звярнулася спачатку да рэктара ГрДУ з тлумачэннем, чаму спіс прац Ягорычава трэба лічыць несапраўдным. У адказе, які прыйшоў ад вучонага сакратара ўніверсітэта Ірыны Чэпікавай, было патлумачана, чаму да навукова-папулярных выданняў Ягорычава можна ўжываць тэрмін "манаграфія" - спасылка рабілася на Дзяржстандарт РБ СТБ ГОСТ 7.06-2005 Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай справе, а вось спасылак на Інструкцыі ВАК не было наогул. То бок, кіраўніцтва ўніверсітэта прызнала творы Ягорычава навуковымі.

Менавіта таму, не адстаяўшы справядлівасці ва ўніверсітэце, прафесар Куль-Сяльверстава звярнулася ў ВАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастанова пытання выклікана тым, што Уладзімір Ягорычаў, які прайшоў па конкурсе і заняў месца Соркінай, уключыў у спіс сваіх навуковых дасягненняў за апошнія пяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика