Дзеці з рэгіёна даказалі, што ганарацца родным краем. 21.by

Дзеці з рэгіёна даказалі, што ганарацца родным краем

08.02.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры  “Зубраня” 30 студзеня адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячых навукова-даследчых праектаў “Я родным краем ганаруся”.

Удзельнічалі ў ім дзеці з усёй Беларусі.

Конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях. Па інфармацыі цэнтра “Зубраня” сярод пераможцаў ёсць дзеці з нашага рэгіёна.

Гэта навучэнцы Нарацкай сярэдняй школы №2 Мядзельскага раёна Мікіта Вайцяшонак і Андрэй Бародзіч (праект “Палявая фартыфікацыя Першай сусветнай вайны ў міжазер'і Нарач-Мядзел”), Таццяна Вайгяніца, Дзіяна Багдановіч, Паліна Міхеева з сярэдняй школы №2 Ашмян (“Тры вайны ў гісторыі нашага горада”), Дар'я Ізотава з сярэдняй школы №2 Смаргоні, якая даследавала этымалагічныя і словаўтваральныя асаблівасці ўзнікнення імёнаў і  прозвішчаў вучняў сваёй школы.

Таксама ў пераможцах праект “Князёўны Гальшанскія” Аляксандры Харэвіч іВікторыі Трус з Гальшанскай СШ Ашмянскага  раёна, даследаванне “Па слядах графа Тышкевіча” Ганны Зінкевіч з Варнянскага сада-школы Астравецкага раёна.

Аддзел інфармацыі.

Фота mger2020.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры  “Зубраня” 30 студзеня адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячых навукова-даследчых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика