Яўген Будзінас. Юбілей без юбіляра. 21.by

Яўген Будзінас. Юбілей без юбіляра

18.02.2014 09:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


18 лютага Яўгену Будзінасу споўнілася б 70 год. Уяўляю, які натоўп мог бы здарыцца на юбілеі ў Дудутках і каля іх. Гэтага чалавека ведалі ўсе. Наша найноўшая гісторыя не поўная без Будзінаса. Ён яе тварыў. І трапляў у яе, бывала.

Евгений Будинас

Яўген Будзінас. Нарадзіўся 18 лютага 1944 года ў Маскве ў сям’і былога рэвалюцыйнага камісара Жэмайціі, рэпрэсаванага, рэабілітаванага і адпраўленага на пенсію. У 1946 годзе сям'я пераехала ў Вільнюс. Вучыўся ў школе рабочай моладзі (1961), адначасова працаваў лабарантам Вільнюскага радыётэхнічнага вучылішча (1960-1961). Вучыўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (спачатку ў Разанскім, пасля ў Мінскім, які скончыў у 1972-м). Працаваў слесарам, манцёрам, цесляром, камісарам камсамольска-маладзёжнага будатрада ў Цюменскай вобласці, затым настаўнікам матэматыкі, рускай мовы і літаратуры вячэрняй школы ў пасёлку Светлы Цюменскай вобласці (1967-1968). З 1968-га на журналісцкай працы ў Мінску — літаратурны супрацоўнік, загадчыкам аддзела ў газеце «Знамя юности» (1968-1972), уласным карэспандэнтам АПН (цяпер РИА «Новости») у БССР (1972-1975), карэспандэнт часопіса «Рабочая смена» (1975-1976), спецыяльны карэспандэнт часопісу «Дружба народов» па БССР і Прыбалтыцы (з 1982). Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 года. Старшыня праўлення выдавецтва «Паліфакт» (1989-1997). Выдвец серыі «Итоги века». У 1994 годзе стварыў музей «Дудуткі». Жыў у Мінску. Меў двух дачок і сына. Памёр 4 кастрычніка 2007 года. Пахаваны ў Дудутках.


Сёння пра спадара Яўгена успамінаюць тыя, хто ведаў яго не толькі як таленавітага пісьменніка і журналіста, хто ведаў яго як сябра і паплечніка.


Борис ПастернакБорис Пастернак, гендиректор издательства «Время» (Москва):

Ловлю себя на том, что продолжаю обсуждать с Будинасом каждый своей проект. Излагаю свои аргументы, обдумываю его возражения, спорю с ним и злюсь на него, если не могу переубедить. Не беспокойтесь, умом я не тронулся. Просто за многие годы взаимодействия с Будинасом (первые пробы — в 66-м году) у нас с ним сложилась определенная практика: любое совместно начинаемое дело должно быть предварительно обосрано (простите меня, дамы, но я точно цитирую нашу договоренность). Этот этап предприятия у нас обычно получался неплохо. А вот отмыть потом проект от уничтожающей критики партнера получалось далеко не всегда. Тогда он, как правило, отменялся. Если же отмыть удавалось, дело двигалось дальше и иногда успешно завершалось.

Главный проект Будинаса — Дудутки. Он как раз не завершен и завершиться не может, поскольку тогда он умрет, станет мертвым экспонатом. А Дудутки, несмотря на все приключения вокруг них, — дело вполне живое, развивающееся. И наш с Будинасом спор вокруг них продолжается. «И на кой черт тебе эта толпа рядом с домом?» — говорю я ему, глядя не вереницу экскурсионных автобусов возле его калитки. «А если самому здесь не жить, — орет он в ответ, — ни хрена и не выйдет!»

Пока, вроде, все выходит — значит, извините за пафос, он тут живет.


Владимир НекляевУладзімер Някляеў, пісьменнік:

У другой палове 80-х гадоў, калі да ўлады прыйшоў Міхаіл Гарбачоў, усплылі чуткі, пачаліся размовы пра стварэнне новага — ва ўсіх сэнсах новага для Беларусі — часопіса. Яўген Будзінас лічыўся тады (па-мойму, Генадзь Лісічкін з Анатолем Стрэляным такую сінекуру для яго прыдумалі) уласным карэспандэнтам часопіса «Дружба народов» па Беларусі, прападаў у Маскве, і я папрасіў яго дазнацца, ці ёсць у чутках пра новы часопіс хоць нешта рэальнае. Аказалася, ёсць, і Яўген Дамінікавіч нават ведае, хто будзе галоўным рэдактарам.

— Хто? — спытаў я.

— Ты, — адказаў Яўген Дамінікавіч. — Калі ўступіш у партыю. Калі ж не ўступіш, дык галоўным рэдактарам будзе…

Ён назваў прозвішча чалавека, якога я… зрэшты, гэта не істотна.

Пасля перамоў і кансультацый з партыйцам Генадзем Бураўкіным і беспартыйным Рыгорам Барадуліным у партыю я ўступіў.

Часопісы ў той час ствараліся не за дзень, цягнулася ўсё даволі доўга — і я ўжо падумваў, што чырвоным партыйным білетам (які, між іншым, у гады публічных пакаянняў не парваў і не выкінуў) сэрца сваё палю дарма. Але восенню 1986 года мяне выклікалі ў Маскву ў ЦК камсамола, а вясной 1987-га — у ЦК КПБ. І першым чалавекам, якога — пасля паставога — убачыў я ў Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Беларусі, быў уласны карэспандэнт усесаюзнага часопіса «Дружба народов» Яўген Будзінас.

— Ты кнігу ўзяў?.. — спытаў ён, спускаючыся насустрач мне па лесвіцы. — Калі не ўзяў, дык наверх не фіг падымацца.

Я не ўцяміў:

— Якую кнігу?..

Ніякай кнігі — і ён гэта бачыў — у мяне не было, і Будзінас пачаў мне даводзіць, што Яфрэмка (гэта значыць, першы сакратар ЦК КПБ Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў), да якога выкліканы я для размовы пра новы часопіс і для блаславення на рэдактарства, мае гэтакі бзік, што, калі да яго прыходзіць нейкі літаратар, дык ён, Яфрэмка, толькі аднаго чакае і пра адно думае: як, якімі словамі той літатар надпіша яму сваю кнігу? Без кнігі ў кабінет ягоны лепш не заходзь, бо з гаворкі нічога не выйдзе, хіба што лажа, і яму, Будзінасу, дзіўна, чаму Печань (гэта значыць, сакратар ЦК па ідэалогіі Пячэннікаў) нічога пра бзік Яфрэмкі мне не сказаў — ці не хоча тым самым Печань мяне падставіць?

Блін…

Хоць ва ўсю гэтую ахінею я, можа, на мезенец паверыў, дый па Будзінасу было відаць, што развесці мяне ён спрабуе без асаблівага разліку на поспех, але нешта ў мазгах маіх замкнула — і раптам тое, што я іду да першага сакратара ЦК без такога натуральнага прэзента, як уласная кніга, насамрэч здалося мне сур’ёзнай памылкай. Канешне, дахаты, ажно на Курасоўшчыну, па кнігі свае я не пабег бы, ды тут успомніў, што кнігу «Вынаходцы вятроў», за якую далі мне камсамольскую прэмію, магу ўзяць зусім побач: у ЦК камсамола ў адной камсамолкі. Гэта ж цераз дарогу, а ў мяне яшчэ ў запасе хвілін дзесяць, паспею, тым больш, што Будзінас, як ён кажа, таксама ідзе на прыём да Сакалова, толькі яму прызначана пазней, але ён падымецца ў прыёмную зараз — і мяне, калі што-якое, падстрахуе.

Задацца пытаннем пра тое, як і ад чаго Яўген Дамінікавіч збіраецца мяне страхаваць, праз дэфіцыт часу і лёгкую паніку я не здолеў… А той камсамолкі ў ЦК камсамола, у якой павінна была быць мая кніга, не аказалася на месцы. І пакуль шукалі камсамолку, пакуль яна шукала кнігу…

На прыём да колішняга першага сакратара ЦК партыі хоць і прасцей было патрапіць, чым да сённяшняга прэзідэнта, але ўсё ж… Жэня даўно, аказалася, абіваў парог прыёмнай і скарыстаў урэшце прызначаны мне час, наплёўшы памочніку Сакалова, нібы я пабег па нейкія важныя, прывезеныя з Масквы, дакументы, а пакуль я спазняюся, ён, каб не губляліся такія дарагія для кіраўніка рэспублікі хвіліны, можа ўсё распавесці пра будучы часопіс не горш за мяне, бо ўсё ведае — вось у яго і макет першага нумара ёсць…

Памочнік даклаўся першаму сакратару, які ўласнага карэспандэнта ўсесаюзнага часопіса «Дружба народов» з макетам рэспубліканскага часопіса «Крыніца» прыняў. Прычым, прыняў зацікаўлена, бо я, прыбегшы, нарэшце, у прыёмную, яшчэ з паўгадзіны чакаў, пакуль скончыцца між імі дыялог.

Калі я спытаў Будзінаса, для чаго яму трэба было, каб я папёрся па кнігу для «бібліямана» Сакалова, у кабінет да якога мы б маглі зайсці і ўдвух, Яўген Дамінікавіч адказаў:

па-першае, не факт, што нам удалося б зайсці ўдвух, калі ты быў запісаны адзін;

па-другое, калі б нават зайшлі, дык як бы я пры табе, пры сведку, зрабіў гаспадару кабінета прапанову, ад якой ён не змог адмовіцца?..

Макет у Яўгена Дамінікавіча Будзінаса насамрэч быў. Толькі не макет першага нумара часопіса «Крыніца», а кнігі пад назвай «Дарога № 1», аўтарам якой па прапанове ўласнага карэспандэнта ўсесаюзнага часопіса «Дружба народов» згадзіўся стаць першы сакратар ЦК КПБ. Першым сакратаром яго толькі-толькі прызначылі, перавёўшы ў Менск з Брэста, яму трэба было неяк сябе паказаць — Будзінас усё разлічыў дакладна.

Хоць кніга тая не выбітная, адна з многіх, напісаных Будзінасам для заробку, я ўсё ж раю з ёй пазнаёміцца. Не для таго, каб прачытаць, а каб паглядзець. Яна ўражвае маштабам. Дробнамаштабнымі праектамі Яўген Дамінікавіч Будзінас не займаўся. Не для таго жыў.


Юрий ХащеватскийЮрий Хащеватский, режиссер:

Вспомнил старый анекдот про школу: завуч ведет комиссию из РОНО по коридору мимо дверей в классы. А на дверях — таблички: на самой первой написано «Замечательные дети», на второй — «Хорошие дети», дальше «Плохие дети».., «Очень плохие».., «Ужасные дети».., а на последней табличке написано — «Вовочка».

Так вот, я убежден, что дверь с «Вовочкой» была не последняя, потому что на последней должны были написать: БУДИНАС.

Он мыслил так, как, наверное, должен мыслить настоящий уважающий себя инопланетянин: не «вдоль» привычного течения мысли и не «против» него, а попросту «поперёк».

От его вопросов волосы вставали дыбом.

Например, в середине 80-х, когда мы — «демократы» — аплодировали мужественным русским писателям за то, что они сумели-таки остановить реализацию проекта поворота северных рек, Будинас спросил:

- а если лет через 50 выяснится, что северные реки всё-таки надо было поворачивать, но этого не сделали, кто за это будет отвечать — тоже писатели?

И добавил:

- Вообще-то, не дело писателей решать — поворачивать реки или не поворачивать — дело писателей устанавливать в обществе такую атмосферу, в которой безнравственные проекты не смогут появиться!

В 86-м, услышав от Горбачева про «каждой семье квартиру к 2000-му году», Будинас отреагировал коротко и смачно: «Пи..ит!».

Я тогда Горбачева слушал с восторгом и поэтому возмутился:

— Ну почему же пи..дит?

— А ты Робинзона Крузо читал? За сколько времени он соорудил себе жильё? Без инструментов, без помощи!...

Я напряг память, прикинул...

— Пожалуй, меньше чем за год...

— То-то! А знаешь, почему ему это удалось?.. Ему никто не мешал!

И дальше — самодовольная улыбка на лице и парадоксальный вывод:

— В этой стране квартирный вопрос можно решить за год! А за 15 лет его решить нельзя! Дайте людям землю и свободу, не мешайте, и они всё сами сделают!

Мы с ним организовали фирму «Полифакт».

Название придумал я, и это была единственная от меня польза.

Поэтому я и ушёл.

А он в этой фирме сумел создать издательский центр, прилично заработать и на заработанные деньги построить музей «Дудутки» и выпустить шикарную книжную серию «Итоги века».

Вдумайтесь — ведь для того, чтобы только захотеть всё это сделать, нужно было быть неисправимым романтиком.

Он и был им.

А вот осуществить это в наших условиях, при сегодняшней власти, мог только законченный циник.

У него получалось и это.

Он был не только романтиком и циником, но еще и веселым аферистом, наподобие Остапа. Поставил в «Дудутках» самогонный аппарат и заявил всем, что это «единственный разрешенный аппарат в Беларуси». Естественно, никакого разрешения не было, но — сработало! — и под краник этого аппарата с уважением подставляло кружки не только районное, но и областное и даже республиканское начальство.

Двумя поступками в своей жизни он гордился особо.

Первый из них Будинас совершил в молодости, когда он и его единомышленники — тоже студенты — чуть не взорвали половину исторического центра Ярославля: на какой-то из праздников они надули водородом и запустили в небо огромные шары. Достаточно было бы одной искры на этом празднике жизни!

Но второй поступок ему нравился ещё больше — уже в зрелом возрасте, будучи журналистом, он плюнул в рожу главному редактору тогдашней главной партийной газеты.

До последнего дня, когда он вспоминал об этом, его глаза блестели от восторга.

Его главная книга называется «Дураки».

Это про нас и про перестроечное время. Про то, что нам был дан шанс, а мы не сумели им воспользоваться.

По «Дуракам» будут изучать это время.

Я благодарен Будинасу за невыносимую радость общения с ним.

Я не могу понять только одно: за что его так любили женщины?


Александр ФедутаАлександр Федута, литератор:

Семьдесят лет исполнилось бы Евгению Будинасу.

Семь лет назад его не стало.

Я помню его пятидесятилетие. Он праздновал его в старом корпусе Национальной библиотеки. Где еще праздновать юбилей писателю?

Будинас был именно писателем. Профессиональным писателем. В советские времена он жил за счет того, что писал. И когда писание текстов перестало приносить деньги, он зарабатывал деньги на другом, но продолжал писать. Он не мог не писать. Он жил, чтобы писать.

Будинас был перфекционистом. Он стремился к совершенству и требовал его от других. Когда он читал фразу, смысл которой был неясен, Евгений Доминикович тихо свирепел. Его глаза холодно утыкались в автора, трубка застывала во рту. Будинас ждал:

— Ну… Ты сам понимаешь, что ты написал?

— Я…

— Ты. Ты фамилию свою ставишь? Ты репутацию ставишь на кон. Если я не понимаю, что ты написал, ты не понимаешь, что написал, то кто поймет, что и зачем ты написал?

— Я…
— Ты. Вы. Все вы. Все поколение. Пис-сатели. Лит-тераторы. Журнал-листы…

Он чеканил обычные, но потому особенно обидные слова, оставаясь абсолютно бесстрастным. Кипение, бушевавшее в нем, как в чайнике, забытом на плите, не выплескивалось. Нужно было понижать градус, если ты хотел еще раз быть принят в его доме, еще раз подойти к нему со своей рукописью, снова и снова здороваться с ним на бесконечных приемах, митингах, фестах, куда он не просто ходил — он их организовывал. И ты пробовал понять, чего Будинас добивается от тебя, и принять его точку зрения. А если принять ее не получалось, он все равно успокаивался. Потому что долг его был выполнен. А остальное — твое дело.

Второй его страстью было действие. Он не мог не работать. Он не умел и не хотел отдыхать. Он ввязывался в любое дело, которое хотел освоить. Книги писать? Умел. Фильмы снимать? Научился? Политика? От Ефрема Соколова до Зенона Пазьняка, от Ивана Антоновича до Ивана Титенкова. Он знал всех. Он умел заставить действующих лиц новейшей истории становиться действующими лицами его книг.

Его уважали и боялись. Причем свои, похоже, боялись панически. Его даже не выбрали главой Литфонда, хотя было понятно, что только он — единственный из писательской братии — может навести порядок в этом хозяйстве. Нет, пусть сдохнет моя собственная корова, пусть все стадо сдохнет — только бы не Будинас пастухом был!

Я его спросил — почему?

— И-де-а-лис-ты… — отчеканил он.

В его устах это было приговором.

Когда я поблагодарил его в своем блоге как одного из учителей (он был еще жив), кто-то из литераторов нового поколения сыронизировал: вот, дескать, у кого Федута учится…

Для меня было честью учиться у человека, ТАК работавшего над каждой фразой! Он заставлял меня собственноручно вычеркивать лишние слова, как будто из них мог прорасти чертополох и заглушить ту культуру, которой он добивался. И ему было все равно, что я там посадил: нужно было увидеть всходы. Нужно было добиться результата.

Я пришел к Евгению Доминиковичу с просьбой отредактировать мою книгу. Он мог отредактировать ее сам. Но он заставлял резать, сокращать, кромсать строки автора собственноручно. Это было больно. Но без боли не научишься работать: настоящий работник — всегда мазохист в чем-то. А Будинас хотел научить работать. Для него именно это — ученики — было результатом, а не еще одна книга, не еще одно издание…

И когда я думаю о Будинасе, я думаю о нем как о человеке, который хотел и умел учить. Я благодарен ему именно за это. За ту боль, без которой невозможно творчество.


***

Чатыры ўспаміны — чатыры розныя асобы. Я прапанаваў напісаць пра Будзінаса многім, хто яго ведаў. Неардынарнасць асобы выявілася нават у гэтым: нехта спаслаўся на занятасць, нехта паабяцаў, але не зрабіў, а некаторыя , як бы сказаў сам Яўген Дамінікавіч, «засцалі». Мабыць, было з чаго…

Багатая даперабудовачная біяграфія, у тым ліку журналісцкая праца ў саюзных выданнях, такіх як часопіс «Дружба народов», «Новый Мир», «Литературная газета», а таксама ў беларускай газеце «Знамя юности», дала знаёмства з усёй беларускай наменклатурай і творчай інтэлігенцыяй. Але ў яе «шчыльныя рады» (маецца на ўвазе наменклатура) не ўліўся, застаўся назіральнікам і карыстальнікам сувязяў у сваіх інтарэсах. А інтарэсы і захапленні былі неабдымныя.

Не было ні адной з’явы ў найноўшай гісторыі Беларусі, куды б Будзінас не ўткнуў свой нос. Я пазнаёміўся з Яўгенам Дамінікавічам ў 1990 г., калі друкаваў для яго часопіс «Референдум», які з персанальным ягоным подпісам лёг на стол Гарбачову (як бачыце, у саюзныя справы нос таксама ўтыкаў…). А потым было стварэнне фірмы «Паліфакт», суперніцтва на выбарах у Вярхоўны Савет БССР з Філарэтам, куды яго «кінуў у прарыў» Зянон Пазьняк. Будзінас казаў потым, што ўпершыню зразумеў, што адчувае прыгавораны да смерці — шанцаў абрацца не было аніякіх, нават на бога не было надзеі — самі разумееце — той за Філарэта,.. але змагаўся.

Дудуткі, друкарня, кнігі. Каб не трапіць у ягоныя «Дураки», некаторыя прапаноўвалі хабар… Пасля той кнігі давялося ўцякаць у Вільню. Але і там адзначыўся: атрымаў літоўскі ордэн. У Беларусь вярнуўся ўжо хворы. Для журналістаў ён быў проста хадзячы «інфармацыйны повад». А ў Дудуткі марылі трапіць усе. На фэст, на Купальле, карацей, да Будзінаса.




Перад самай смерцю, заглянуў да мяне на вёску. Дагэтуль перад вачыма ягоны феерычны заезд: кабрыялет ВМW, за рулём шыкоўная бландынка, другая ззаду сядзіць на спінцы крэсла і жадае прыкурыць. Аўто спыняецца каля лаўкі, дзе сядзяць мясцовыя, і дзяўчына просіць аганьку. Стары Казачонак так збянтэжыўся, даючы запалку, што праглынуў сваю цыгарку. Машына рухаецца далей, а ззаду лямант і гвалт — тушаць Казачонка.

Потым я завёз Будзінаса на руіны замка над Беразіной. Ён запаліў сваю люльку, агледзеў абшар: «Эх, умираць надо, а то я бы наделал тут делов». Што ж, прозвішча абавязвала: «Будзі нас!». Спрабаваў. Атрымоўвалася. Ніхто не заставаўся абыякавым...



Павел ЖУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 лютага Яўгену Будзінасу споўнілася б 70 год. Уяўляю, які натоўп мог бы здарыцца на юбілеі ў Дудутках і каля іх. Гэтага чалавека ведалі ўсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика