Прадпрымальнікі Гродна: "У нас усё магчыма: могуць нават савецкі закон аб спекуляцыі вярнуць". 21.by

Прадпрымальнікі Гродна: "У нас усё магчыма: могуць нават савецкі закон аб спекуляцыі вярнуць"

19.02.2014 10:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Індывідуальныя прадпрымальнікі на гарадзенскіх рынках занепакоеныя: увядзенне дзяржавай новых суправаджальных дакументаў на тавар, які ўвозіцца ў краіну, можа спыніць іхні бізнэс і пазбавіць працоўных месцаў.



Занепакоенасць у гарадзенскіх прадпрымальнікаў узнікла пасля таго, як на мінулым тыдні на рынку з'явіліся кантралёры і пачалі высвятляць, хто з прадпрымальнікаў зможа працаваць ва ўмовах поўнай сертыфікацыі свайго тавару.

Абмяркоўваючы сітуацыю, прадпрымальнікі не бачаць выйсця для свайго бізнесу. Адзін з іх кажа, што тлумачыў кантралёрам: са сваімі аб"ёмамі тавару прадставіць сертыфікат ён фізічна не можа. Тыя нібы разумеюць сітуацыю.

Спадар: "У мяне швэдры жаночыя аднолькавыя па дзве-тры штукі, максімум пяць, і больш я іх не павязу. Кантралёрка мне сказала: так, разумею, што ўсе дакументы вы проста фізічна не можаце прадставіць".

Цікаўлюся - чаму гэта нерэальна? Вось што мне тлумачаць іншыя прадпрымальнікі:

"Рэальна атрымаць сертыфікат на маскоўскай фірме, калі ты набіраеш тавару на $100 000. А на рынку, які ў Расеі дзейнічае таксама законна, ніякіх дакумэнтаў ніхто не выдае. Можна купіць фальшывыя за 300 рублёў, але калі іх тут выявяць, то крымінальная адказнасць і канфіскацыя ўсяго тавару".

Яшчэ адзін прадпрымальнік кажа, што на малую частку тавараў яны ўжо цяпер бяруць законныя сертыфікаты, але гэта драбніца, бо на большасць тавараў іх даць не могуць. І новыя правілы пазбавяць пакупнікоў якраз танных тавараў:

"Таму што робіцца гэта ўсё ў Кітаі і ідзе па чорных зонах, фірмы там таксама незарэгістраваныя. А ў рускіх, адкуль мы прывозім гэты тавар, такога да 60%".

Нашу размову падсумоўвае спадарыня, якая гандлюе жаночым адзеньнем:

"Мяркую, што на гэтым можа і скончыцца наш бізнес, бо мы не настолькі буйныя прадпрымальнікі, каб справіцца з тым тузінам дакументаў, якога ад нас патрабуюць. Мы ні фізічна, ні фінансава не можам іх атрымаць".

Яшчэ адна спадарыня паказвае мне на пустыя гандлёвыя рады. Кажа, што прадпрымальнікаў апошнім часам значна паменела, бо вельмі адчувальна знізілася пакупніцкая здольнасць насельніцтва:

"У лепшым выпадку прадаеш гэта за свае грошы, каб хоць нешта вярнуць. Во, бачыце, колькі пустых месцаў? Большасьць адпачынкі пабралі альбо працуюць толькі ў выходныя, пазбаўляюцца зімовых рэчаў, каб не залежваліся. А заробку практычна няма. Вось такі бізнес..."

Спадар: "У нас у Горадні вельмі многія пакідаюць рынак. Вось побач пустыя месцы: Валянціна Дзмітрыеўна кінула, а вось тут Люба працавала і таксама сышла. Умовы вельмі жорсткія становяцца. Нават калі ўзяць сацыяльнае страхаванне, то за бальнічныя плацяць капейкі, што не захочаш і хварэць. Ды вось мая жонка кінула гандаль і пайшла працаваць за два мільёны, бо не захацела такога шчасьця тут".

Спадарыня: "У моладзі, магчыма, і ёсьць выбар - знайсці новую працу. Але большасці з нас, хто гандлюе на рынку, за 50, і нешта новае ў жыцці ўжо знайсці вельмі цяжка".

Адзін з прадпрымальнікаў кажа, што за гады існавання рынку давялося ўжо перажыць магчымае і немагчымае. Узгадвае, што многія пакідалі рынак, нават папрадавалі кватэры і ўжо доўгі час жывуць і працуюць у іншых краінах. А тыя, хто яшчэ застаўся, чакаюць канчатковага ўказу Лукашэнкі.

Спадар: "Карацей, адным указам можна вярнуць закон аб спекуляцыі, які існаваў у Савецкім Саюзе, і ўсе перастануць працаваць. Тут усё магчыма, нават тое, што праз некалькі гадоў можа быць, як у Паўночнай Карэі, могуць і межы перакрыць. Бо ў нас усё робіцца адным указам. Дастаткова толькі, каб Пракаповіч ці яшчэ нехта на вуха нашаптаў - і ўсё можа стаць рэальнасцю".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Індывідуальныя прадпрымальнікі на гарадзенскіх рынках занепакоеныя: увядзенне дзяржавай новых суправаджальных дакументаў на тавар, які ўвозіцца ў краіну, можа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика