Недахоп прыбіральшчыкаў − слабае месца Маладзечна
19.02.2014
—
Новости Общества
|
Пакуль адны чакаюць, калі праблему з прыбіраннем пад’ездаў вырашыць жыллёва-камунальная ўстанова, іншыя сочаць за чысцінёй самі. Прыбіральшчыкаў у домакіраўніцтвах горада не хапае, таму камунальнікі вітаюць ініцыятывы жыхароў з дзяжурствамі.З тым, хто павінен прыбіраць пад’езды і двары шматпавярховак, дапамагла разабрацца начальніца жыллёвага аддзела “Камунальніка” Вольга Шыцік: − Прыбіраць пад’езды павінны прыбіральшчыкі з домакіраўніцтва, да якога адносіцца дом. На жаль, прыбіральшчыкаў у нас не хапае, гэта наша слабае месца. Таму мы толькі вітаем, калі самі жыхары складаюць графік дзяжурстваў і самі даглядаюць пад’езд. Яны могуць гэта рабіць, але не абавязаныя. Дворнікі і прыбіральшчыкі − розныя пасады з рознай сферай адказнасці. Калі дворнік адказвае за чысціню каля дамоў, то прыбіральшчык − у пад’ездах. Цяпер дворнікам спрабуюць дадаць і абавязкі прыбіральшчыкаў. Часам людзі проста не ведаюць, куды звяртацца з пэўнымі пытаннямі. Многія можа вырашыць ЖКГ. Калі вам трэба, напрыклад, зашкліць вокны ў падвале ці знішчыць мышэй ці прусакоў − можаце звяртацца ў домакіраўніцтва. Яшчэ пытанне – куды выкідаць буйныя прадметы, напрыклад, канапу, халадзільнік. З гэтым пытаннем можна звярнуцца ў камунальны аддзел “Камунальніка” па тэлефоне 8 (0176) 73-19-17. Распрацаваны спецыяльны рэгламент, які рэгулюе прыбіранне. Мы прыводзім некаторыя пункты ніжэй. Правілы прыбірання Наступныя правілы тэхнічнага абслугоўвання, распрацаваныя ў пастанове Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 20 мая 2013 года. Санітарныя работы ў дапаможных памяшканнях дамоў (пад’езды)
Асноўныя віды работ па прыбіранні каля дамоў вясной, летам і восенню
Асноўныя віды работ па прыбіранні каля дамоў зімой
Зоя ХРУЦКАЯ. Фота krasguk.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыбіральшчыкаў у домакіраўніцтвах горада не хапае, таму камунальнікі вітаюць ініцыятывы жыхароў з дзяжурствамі. |
|