Гродзеншчына абновіць больш за 270 помнікаў героям вайны. 21.by

Гродзеншчына абновіць больш за 270 помнікаў героям вайны

22.02.2014 21:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усяго ў Гродзенскай вобласці 279 помнікаў героям і ахвярам Вялікай айчыннай вайны, якія патрабуюць рамонту. Пра гэта паведаміў спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Іван Калбаска.

- Так, у Бераставіцкім раёне неабходна капітальна адрамантаваць помнік "Маці, якая смуткуе", на брацкай магіле, у Ваўкавыскім раёне - мемарыяльныя комплексы "Шаўлічы" і "Парахоўня", некалькі помнікаў, воінскае пахаванне і абеліск славы ў Дзятлаве, помнік загінуўшым воінам і партызанам у Зэльве і многія іншыя.

Вырашаецца пытанне па ўстаноўцы мемарыяльных пліт на месцы перапахавання астанкаў вязняў лагера смерці на могілках Аульса. Акрамя таго, да ліпеня ў парку імя Жылібера будуць усталяваны новыя мемарыяльныя пліты з імёнамі гродзенцаў, якія загінулі ў гады вайны за межамі Гродна.

Усяго на тэрыторыі вобласці знаходзіцца 1178 формаў ушанавання, з іх 717 воінскіх пахаванняў. У 2013 годзе з розных крыніц фінансавання на падтрыманне такiх аб"ектаў у належным стане было выдаткавана больш за 2 млрд рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акрамя таго, да ліпеня ў парку імя Жылібера будуць усталяваны новыя мемарыяльныя пліты з імёнамі гродзенцаў, якія загінулі ў гады вайны за межамі Гродна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика