У Ашмянах ужо рыхтуюць новыя інавацыйныя праекты на наступны год
01.03.2014
—
Новости Общества
|
У раёне сёлета завяршаюцца два інавацыйныя праекты: у Навасёлкаўскім ВПК яслях-дзіцячым садку-сярэдняй школе і сярэдняй школе №1 горада Ашмяны. Праект Навасёлкаўкага ВПК – “Укараненне мадэлі ўзаемадзеяння сям’і і агульнаадукацыйнай установы ў сучаснай сацыякультурнай сям’і”. Дарэчы, дзейнасць працягваецца ўжо тры гады. Праект СШ №1 горада Ашмяны – “Укараненне мадэлі сістэмнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій для развіцця агульнаадукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”. Ужо цяпер у раёне працуюць над тэмамі наступных праектаў, якія яны хацелі б ажыццявіць. – Творчыя групы ўстаноў адукацыі распрацоўваюць праекты па трох тэмах, – распавядае метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Барысенка. – “Укараненне мадэлі фарміравання прадпрымальніцкіх кампетэнцый у вучняў сельскай школы ва ўмовах сацыяльнага партнёрства” і “Укараненне мадэлі працы па фарміраванні самазахавальных паводзінаў вучняў праз арганізацыю валанцёрскай дзейнасці ў межах сістэмы “Роўны навучае роўнага”, “Укараненне мадэлі суправаджэння працэсаў сацыялізацыі школьнікаў у інтэрнэт-прасторы “Класны кіраўнік у сацыяльнай сетцы”. Вядома, праекты могуць не прайсці экспертызу, аднак гэта тыя накірункі, у якіх плануюць працаваць школы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раёне сёлета завяршаюцца два інавацыйныя праекты: у Навасёлкаўскім ВПК яслях-дзіцячым садку-сярэдняй школе і сярэдняй школе №1 горада Ашмяны.
|
|