Гродненец пашырыў серыю папяровых макетаў "Замкі Беларусі". 21.by

Гродненец пашырыў серыю папяровых макетаў "Замкі Беларусі"

05.03.2014 14:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гісторык Дзмітрый Кіенка разам са сваім сябрам Ігарам Адасікам стварае папяровыя мадэлі замкаў Беларусі. Ранейшае хобі набыло ці не прамысловыя маштабы і цяпер новыя мадэлі з'яўляюцца вельмі часта.



"У дзяцінстве я захапляўся будаваннем мадэляў дамоў, тэхнікі. Аднойчы да мяне прыйшоў Ігар і паказаў папяровую мадэль замка, якую пабудаваў для сваёй дачкі. Мне вельмі спадабалась, я падтрымаў яго, і мы вырашылі пашырыць гэтую ідэю", - кажа Дзмітрый.

Зараз папяровыя мадэлі з серыі "Замкі Беларусі" сапраўды сталі папулярныя, асабліва сярод бацькоў. У людзей ёсць цікаўнасць, попыт расце. Мадэлі рэалізуюць праз крамы і праз пасярэднікаў. Зараз Дзмітрый і Ігар шукаюць людзей, якія займаюцца продажам, з дапамогай якіх можна рэалізаваць прадукцыю.

На сённяшні дзень ужо ёсць мадэлі замка Вітаўта ў Гродне, Гедыміна ў Лідзе, Мірскі замак, дзве мадэлі царквы ў Мураванцы (XVI ст. і сучасны стан), Крэўскі замак і зусім новыя: царква-крэпасць у Сынкавічах, Навагрудскі замак часоў росквіту, а таксама крэпасць з вежай у Камянцы.


"У нас яшчэ вялізныя планы ў гэтым напрамку. Мы хочам зрабіць макеты замкаў, якія не захаваліся, замкаў пра якія, мабыць, людзі мала ведаюць. Вось, напрыклад, нядаўна мне давялося ўбачыць касцёл-крэпасць XVI ст. каля Пастаў, пра які я нават раней нічога не ведаў. Я сфатаграфаваў яго з усіх бакоў. І у нас у планах зрабіць такую мадэль", - кажа Дзмітрый. У асноўным гэтыя папяровыя мадэлі зроблены для дзяцей. Але яны карыстаюцца папулярнасцю і сярод дарослых. Звычайна дарослыя разам з дзецьмі збіраюць гэтыя замкі.

"Займаюцца творчасцю гэта заўсёды вельмі прыемна, і прыносіць яскравыя моманты. Галоўнае ў дзяцінстве сваечасова пачаць ствараць, калі ў вачах яшчэ ёсць агмень. Бо калі агонь пагасне - яго ўжо не распаліш. Сам працэс збірання мадэляў вельмі збліжае бацькоў з дзецьмі. Яны не проста разам нешта робяць, а яшчэ дзеляцца вопытам, размаўляюць, дзеляцца эмоцыямі. Я часта ўспамінаю са свайго дзяцінства, як мы з татам збіралі розныя мадэлі дамоў, тэхнікі. Для мяне гэта важныя ўспаміны", - падсумоўвае Дзмітрый.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз папяровыя мадэлі з серыі "Замкі Беларусі" сапраўды сталі папулярныя, асабліва сярод бацькоў. У людзей ёсць цікаўнасць, попыт расце. Мадэлі рэалізуюць праз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика