Насіць слухаўкі ў маладосці – мець слыхавы апарат у старасці. 21.by

Насіць слухаўкі ў маладосці – мець слыхавы апарат у старасці

06.04.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Крысціна Бадрыцкая, якая жыве ў Лебедзеве, карыстаецца вялікімі слухаўкамі, бо зручна і вушы не мерзнуць. Фота Алеся ДЗЯМІДЧЫКА.

Слухаўкі, або навушнікі сёння – як другая пара вушэй. Аднак што хаваецца за гэтай сучаснай моднай гарнітурай? Якія наступствы яна за сабой цягне, колькі вымагае грошай і ці ёсць ад яе хоць нейкая карысць.

Шуму вакол нас становіцца ўсё больш. Але, не шкадуючы слых, мы часам яшчэ і самі бяром слухаўкі і гучна ўключаем музыку.

Максімальна дапушчальная для слыху чалавека гучнасць – 90 дэцыбел. Гэта адначасова і самая вялікая гучнасць музыкі ў слухаўках. Калі на гэта не зважаць, то можна вельмі хутка развіць глухаватасць з-за вялікай нагрузкі на слыхавы орган.

Гучная музыка – прычына звону ў вушах

– Высокая гучнасць можа стаць прычынай галавакружэння і звону ў вушах, – папярэджвае оталарынголаг паліклінікі №3 Людміла Гамолка. – Аднак на гэта моладзь не звяртае ўвагу.

Толькі адзінкі прыходзяць са скаргамі на слых, а праблемы астатніх выяўляюць на прафілактычных аглядах.

Для дзевяцікласніцы Лізаветы Высоцкай слухаўкі ўвогуле сталі часткай жыцця.

– Музыку толькі ў іх і слухаю, – распавядае дзяўчына. – Еду да бабулі ў Краснае – у слухаўках. У школу без іх нават і не выходжу, у аўтобусе – толькі ў іх. Нават малюю ў слухаўках, час ад часу ад прыгожай песні натхненне прыходзіць. Парады дактароў чула не раз, але да сябе іх не адношу. Слухаўкі – гэта модна. А моды трэба прытрымлівацца, каб не адставаць ад сучаснасці.

Якія слухаўкі найбольш шкодныя

Ёсць такія, якія ўстаўляюцца глыбока ў вушы. Іх гук нашмат больш якасны, чым у вялікіх, якія чапляюцца на галаву, таму што яго не забіваюць староннія шумы. Але менавіта такія найбольш шкодныя для нашага слыху.

– Даўжыня слыхавога праходу прыкладна 2,5 сантыметра. Падача гуку на такой адлегласці вельмі шкодная, бо ён з’яўляецца раздражняльнікам, што і вядзе да глухаты.

Калі мы проста размаўляем ці штосьці чуем, адлегласць значна большая ад крыніцы гуку да барабаннай перапонкі. Гэта звычайны стан слыху, – распавядае Людміла Гамолка.

Калі хтосьці не можа без музыкі ў вушах, доктарка раіць проста зменшыць гучнасць да 20–40 дэцыбел.

Слухаўкі – добрае вынаходства, але калі ўвесь час імі карыстацца, яны будуць негатыўна ўздзейнічаць на наш арганізм.

Таму часам, можа, усё ж варта адмовіцца ад іх, аддаўшы час іншаму расслабленню альбо проста ўспамінам аб прыемных момантах.

– Слухаўкі прылада добрая, але ў выключных выпадках, – лічыць навучэнка музкаледжа Ірына Макарэвіч. – Я імі карыстаюся вельмі рэдка, калі трэба паслухаць музыку па музычнай літаратуры, каб не перашкаджаць тым, хто побач. Чаму? Па-першае, псуецца слых. А па-другое, на дарозе ці чыгунцы можна не пачуць гукавыя сігналы і трапіць у аварыю.

Кошт такой прылады сёння вагаецца ад 25 да 500 тысяч рублёў. І кожны сам выбірае, колькі грошай аддаць за сапсаваны слых, калі слухаўкі для яго – штодзённы бесперапынны 90-дэцыбельны канцэрт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слухаўкі, або навушнікі сёння – як другая пара вушэй. Аднак што хаваецца за гэтай сучаснай моднай гарнітурай? Якія наступствы яна за сабой цягне, колькі вымагае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    
РЕКЛАМА


HotLog Яндекс.Метрика