Маладзечна. Дажджы скончацца толькі ў другой палове тыдня
14.04.2014
—
Новости Общества
|
Дажджы ў Маладзечне ідуць ад суботы. Фота earth-chronicles.ru. Цяпер умовы надвор’я фарміруе актыўны атмасферны фронт атлантычнага цыклона, які трымае шлях праз Скандынаўскі паўвостраў на ўсход.Пра гэта распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. У панядзелак, 14 красавіка, днём +10 ... +12 ° С, кароткачасовы дождж. У аўторак, 15 красавіка, таксама не абыдзецца без кароткачасовых ападкаў. Ноччу +5 ... +7 ° С, днём +7 ... +9 ° С. У сераду, 16 красавіка, у атмасферы ненадоўга ўсталюецца паўночны вецер. Стане халадней. Ноччу +2 ... +4 ° С, днём +6 ... +8 ° С, кароткачасовы дождж. З другой паловы тыдня тэмпература паветра пачне павышацца. У чацвер, 17 красавіка, ноччу каля нуля, днём +8 ... +10 ° С і без ападкаў. Паводле А яшчэ ў суботу ў Маладзечне было сонечна. Фота Настассі РОЎДЫ. Фота Настассі РОЎДЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер умовы надвор’я фарміруе актыўны атмасферны фронт атлантычнага цыклона, які трымае шлях праз Скандынаўскі паўвостраў на ўсход. |
|