Берасцейцаў запрашаюць вывучаць мову нанова. 21.by

Берасцейцаў запрашаюць вывучаць мову нанова

16.04.2014 12:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольныя курсы "Мова нанова" распачынаюцца ў Брэсце 27 красавiка. Арганiзатары абяцаюць адукацыйнае шоў, зусiм не падобнае на нудныя школьныя заняткi ці унiверсiтэцкiя лекцыі.

Прадстаўнікі і ініцыятары курсаў "Мова нанова" - Раман Кушнярук, Яўген Скрабец, Інга Воран - запрашаюць усiх жадаючых у яднаючае асяроддзе, дзе размаўляюць на цікавыя тэмы, але ніколі не забруджваюць галаву палітыкай ("Мова і культура па-за палітыкай", - асабiста падкрэслiваюць арганiзатары).Канцэпцыя курсаў - неакадэмічнае вывучэнне мовы. Уся інфармацыя - лексіка і граматыка - падаецца праверанай і пісьменнай, але ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

Першыя заняткi пройдуць 27 красавіка а 18:30 па адрасе: вул. Дворнікава, 63. Уваход вольны.

Запрашаюцца ўсе неабыякавыя ды жадаючыя дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні сустрэч. Тэлефануйце +375292792972 (Яўген), +375298072030 (Раман), +375292283318 (Інга) i атрымоўвайце адказы на ўсе Вашыя пытанні адносна курсаў. Абвесткі ды анонсы берасцейскіх курсаў "Мова нанова" будуць публікавацца на афiцыйнай старонцы "ВКонтакте" i Facebook.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вольныя курсы "Мова нанова" распачынаюцца ў Брэсце 27 красавiка. Арганiзатары абяцаюць адукацыйнае шоў, зусiм не падобнае на нудныя школьныя заняткi ці унiверсiтэцкiя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика