Так трымаць!
25.04.2014
—
Новости Общества
|
Рэдактар аддзела эканомікі «Рэспублікі» Аляксандр Бянько (на здымку) атрымаў «Залатую Літару» Х Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі за лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі. Яго калега, аглядальнік Дзмітрый Патыка адзначаны дыпломам ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навукова-публіцыстычнай тэматыкі». Конкурс праходзіў у час выставы «СМІ ў Беларусі». Гран-пры юбілейнага конкурсу атрымаў творчы праект газеты «Звязда» — «Плацдарм». Лепшым жа творчым праектам года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ стаў «Мядзельшчына — сталіца турызма i аздараўлення», падрыхтаваны газетай «Нарачанская зара». Сярод навінак цырымоніі — спецыяльная прэмія «За лепшы сумесны праект друкаваных і электронных СМІ». Яе першымі абладальнікамі сталі газета «СБ. Беларусь сегодня» і тэлерадыёкампанія «Мір», якія разам выпускаюць штотыднёвую праграму «Беларусь сёння». Адзначым, што за дзесяць гадоў ганаровыя статуэткі «Залатой Літары» атрымала больш за 200 журналістаў з усёй краіны. Мы шчыра віншуем калег! Жадаем ім творчых поспехаў, невычэрпнага натхнення, болей эксклюзіўных тэм, і цікавых і карысных для чытачоў матэрыялаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш калега атрымаў «Залатую Літару» за артыкулы па эканоміцы
|
|