Магічная мапа Магілёва ад Рамана Жыгарава. 21.by

Магічная мапа Магілёва ад Рамана Жыгарава

13.05.2014 12:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Рома ЖыгараўМагілёўская рок-зорка, удзельнік колішняга гурта “Глюкі”, а цяпер гітарыст і аўтар тэкстаў знакамітых Akute расказаў пра магічныя месцы роднага горада, звязаныя з юнацкімі страхамі, начной варажбой ды дзіўнымі знікненнямі.



Пячэрскі лесапарк

Гэта сапраўдны лес у межах горада, я памятаю, як аднойчы мы вырашылі там варажыць, гэта было ноччу, таму было надзвычай страшна. З тых часоў гэтае месца для мяне адно з самых магічных. Я памятаю, як мы чакалі там прыход Эры Вадаліва і выклікалі дэмана.





Старажытныя польскія могілкі

Яны вельмі прыгожыя, там ёсць сапраўдныя падземныя склепы. На могілках быў страшны ахоўнік, якога мы вельмі баяліся. Гэтыя могілкі існуюць і сёння, я вельмі часта каля іх праходжу і ўспамінаю.





Кухня Рамана Жыгарава

Гэта, напэўна, самае магічнае месца з усіх трох, там увесь час нешта знікае. Там знікае ежа, кубкі і нават час ад часу людзі.


Сутнасць праекта “Магічная мапа” кампаніі “Будзьма беларусамі!”: з існых адасобленых “пазлаў” — мясцінаў беларускіх гарадоў — стварыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі. Горад — прастора супольная. І магічная мапа павінная стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі.

Мы чакаем і вашых допісаў! Дасылайце на адрас кампаніі razam@budzma.by (з пазнакай у тэме ліста “Магічная мапа”) спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), тых месцаў, якія маюць сваю гісторыю і патэнцыйна будуць цікавыя іншым жыхарам горада. Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для вас дарагое альбо чаму вы лічыце яго магічным, адметным. Найцікавейшыя аповеды будуць публікавацца на нашай старонцы “Магічная Мапа” і аздабляцца малюнкамі Андруся Такіндага. Калі вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі!

Чытаць пра праект “Магічная мапа” ад кампаніі Будзьма беларусамі!”




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Гэтыя могілкі існуюць і сёння, я вельмі часта каля іх праходжу і ўспамінаю...»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика