Канец эры антыбіётыкаў: важныя лекі перастаюць працаваць
18.05.2014 17:40
—
Новости Общества
|
Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала даследаванне, вынікі якога не могуць не трывожыць. Дадзеныя СААЗ паказваюць рост устойлівасці мікраарганізмаў да антыбіётыкаў па ўсім свеце. У дакладзе ўказваецца, што менавіта рэзістыўнасць узбуджальнікаў захворванняў да антыбіётыкаў можа стаць галоўнай пагрозай здароўю чалавецтва.
У дакладзе адзначаецца, што "канец эры антыбіётыкаў - калі простыя інфекцыі ці нязначныя траўмы могуць прыводзіць да смерці - надзвычай верагодны сцэнар у ХХІ стагоддзі". СААЗ зрабіла аналіз дадзеных па ўстоўлівасці кішэчнай палачкі, клебсіела пнеўманіі, залацістага стафілакока, пнеўмакока, узбуджальнікаў нетыфознага сальманэлёзу, шыгелы і ганакокаў да антыбіётыкаў. Дадзеныя для даследавання былі атрыманыя са 114 краінаў свету, і ва ўсіх рэгіёнах было зафіксавана зніжэнне эфектыўнасці антыбіётыкаў у дачыненні да ўсіх сямі інфекцый. Напрыклад, устойлівасць кішэчнай палачкі, якая можа выклікаць урынаінфекцыі і заражэнне крыві, да антыбіётыкаў групы фторахіналонаў ужо сёння перавысіла 50%. У 1980-я, калі фторахіналоны пачалі выкарыстоўвацца ў медыцынскай практыцы, супраціўляльнасць кішэчнай палачкі была блізкая да нуля. Сітуацыя ўскладняецца і тым, што цягам апошніх 30 гадоў не было распрацавана ніводнага прынцыпова новага тыпу антыбіётыкаў. Таму прыярытэтнаю стала неабходнасць максімальна паменшыць ужыванне антыбіётыкаў, каб запаволіць працэс прыстасоўвання мікраарганізмаў. Другім важным момантам з'яўляецца прафілактыка інфекцыйных захворванняў: найперш вакцынацыя і асабістая гігіена. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала даследаванне, вынікі якога не могуць не трывожыць. Сітуацыя ўскладняецца і тым, што цягам апошніх 30 гадоў не было...
|
|