Зробяць больш жорсткім пашпартны кантроль на Маладзечаншчыне. 21.by

Зробяць больш жорсткім пашпартны кантроль на Маладзечаншчыне

27.05.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота minsk.rw.by.

Ад 27 да 30 мая Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце на аб’ектах чыгуначнага транспарту правядзе спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Нелегал”.

Арганізуюць рэйдавыя мерапрыемствы на станцыях і прыпынках, правядуць размовы ў калектывах прадпрыемстваў, зробяць больш жорсткім пашпартны кантроль.

Ладзяць яго дзеля таго, каб спыніць незаконную міграцыю і палепшыць сітуацыю, звязаную з прыбыццём замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. А таксама спынення з іх боку супрацьпраўных дзеянняў.

Замежных грамадзян альбо асоб без грамадзянства, якія парушылі правілы знаходжання ў краіне, могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Адказнасць за такое правапарушэнне прадугледжвае папярэджанне, штраф у памеры да 50 базавых велічынь альбо дэпартацыю.

Таксама магчымае прыцягненне да крымінальнай адказнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 27 да 30 мая Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце на аб’ектах чыгуначнага транспарту правядзе спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика