Хто жадае, той і мае
10.06.2014
—
Новости Общества
|
НІХТО ўжо не аспрэчвае, што корм, нарыхтаваны метадам прасавання правяленай зялёнай масы ў рулоны, — якасны і каларыйны. Аднак у Віцебскай вобласці такім чынам нарыхтавана 6129 тон, або ўсяго 1,7 працэнта закладзенага сенажу.
У Камітэце па сельскай гаспадарцы и харчаванні аблвыканкама гэта патлумачылі недастатковасцю прэсаў. Іх на вобласць усяго 34. На раён прыпадае па аднаму-два. А ў некаторых, як у Лёзненскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Чашніцкім, Расонскім, іх зусім няма. Галоўнай прычынай гэтага лічаць высокі кошт прэсаў: ад мільярда 200 мільёнаў рублёў да мільярда 400 мільёнаў. Маўляў, набыць іх могуць гаспадаркі, якія маюць магутных спонсараў. Начальнік Лёзненскага райсельгасхарчу Сяргей Ягораў адсутнасць у гаспадарках раёна агрэгата па закатванні рулонаў у плёнку таксама называе фінансавыя цяжкасці. Можна зразумець і яго, і некаторых іншых кіраўнікоў, што кошт прэса сапраўды высокі. Для параўнання: гэта цана трактара «МТЗ-3022». Але і пагадзіцца поўнасцю з імі таксама нельга. Возьмем, для прыкладу, Шаркаўшчынскі раён. Тут няма ніякіх буйных прадпрыемстваў, якія б узялі шэфства над сяльчанамі. Тым не менш раён мае два прэсы па закатванні кармоў у плёнку — ААТ «Даватарскі» і ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс». Карэспандэнт пацікавіўся, як удалося іх набыць. Дырэктар ААТ «Даватарскі» Сяргей Струй расказаў: — Калі я адпраўляўся пазалетась на выставу «Белагра», старшыня нашага райвыканкама Мікалай Баговіч даў у дарогу наказ: «Глядзі, не вяртайся з пустымі рукамі!» Вось і прыглянуўся мне там гэты прэс. Прадстаўляла яго фірма «Біяком-Тэхналогія» па цане мільярд 200 мільёнаў рублёў. Дамовіўся з хлопцамі, каб плаціць з растэрміноўкай на год. Скажу шчыра, што ніколькі не пашкадаваў за пакупку. Не кармы атрымліваем, а «чай». Безадыходная вытворчасць. Летась нарыхтавалі за сезон тысячу тон такіх кармоў, а сёлета ёсць ужо паўтысячы. Дырэктар ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» Аляксандр Варона набыў прэс у студзені гэтага года ў дылерскім цэнтры ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс» па лізінгу з аплатай на 5 год. Таксама не можа ім нарадавацца. Вярнуўшыся днямі з «Белагра», прывёз адтуль спецыяльнае прыстасаванне для загрузкі рулонаў, каб не пашкодзіць «вопратку», і прыладу для разрэзу рулонаў на некалькі частак. Так што, хто вельмі жадае, той і мае. Добрае слова ў спробах укараніць перадавую тэхналогію нарыхтоўкі кармоў на Віцебшчыне трэба сказаць у адрас дылерскага цэнтра ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс». Ён заключыў дагавор на 5 год з нямецкай фірмай CLASS аб зборцы з яе камплектуючых прэсаў у Беларусі і атрымаў на гэта сертыфікат. За 2 гады глыбачане сабралі і адправілі ў гаспадаркі вобласці 23 прэсы. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НІХТО ўжо не аспрэчвае, што корм, нарыхтаваны метадам прасавання правяленай зялёнай масы ў рулоны, — якасны і каларыйны. Аднак у Віцебскай вобласці такім чынам...
|
|