Часу непадуладна
21.06.2014
—
Новости Общества
|
Аб гісторыі вызвалення краіны ад нямецкіх захопнікаў раскажа экспазіцыя музея на колах, наведвальнікамі якога гамяльчане могуць стаць 26 чэрвеня. На некаторы час незвычайны музей расчыніць свае дзверы каля помніка камсамольцам-героям на перакрыжаванні вуліц Карповіча і Жаркоўскага. Тут адбудзецца мітынг удзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага марафону «70!», затым музей перамесціцца на плошчу Леніна, дзе актывісты БРСМ правядуць тэматычныя флэш-акцыі. Каштоўную экспазіцыю «музея-буса», а гэта ўзоры ўзбраення ваеннага часу, салдацкая амуніцыя, прадметы быту, дакументы і друкаваныя выданні, дапамаглі стварыць спецыялісты музея Вялікай Айчыннай вайны і гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», члены брэсцкага ваенна-гістарычнага клуба «Гарнізон». Экспанаты расказваюць аб масавым гераізме беларусаў з пачатку акупацыі і да вызвалення краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі расчыніць свае дзверы незвычайны музей на колах |
|