Лілія Ананіч у Глыбокім аналізавала ролю СМІ. 21.by

Лілія Ананіч у Глыбокім аналізавала ролю СМІ

26.07.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да гэтага магу дадаць: кіраўнік раёна заўсёды знаходзіць патрэбнае слова, каб падтрымаць аўтара за ўдалы матэрыял, падказаць тэму, заахвоціць «праз газету» людзей. Дарэчы, на пасяджэнні была выказана падзяка «Сельской газете» за асвятленне надзённых праблем.

Вось такая ўвага да прэсы, падтрымка яе — адказ на пытанне, чаму раённая газета «Веснік Глыбоччыны» неаднаразова выходзіла пераможцай абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, выдаецца амаль сямітысячным тыражом у каляровым афармленні і толькі за першую палову года атрымала звыш трохсот мільёнаў рублёў чыстага прыбытку.

— Гэта добры прыклад не толькі для кожнага рэгіёна Віцебскай вобласці, але і для раёнаў рэспублікі ў цэлым, — сказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч, якая выступіла на пасяджэнні райвыканкама.

Яна адзначыла ўзросшую ролю сродкаў масавай інфармацыі ў новых ідэалагічных і эканамічных умовах. Дзякуючы стварэнню холдынгаў «Советская Белоруссия» і «Звязда», кожная рэспубліканская газета набывае свой новы твар, знаходзіцца ў пошуку найбольш эфектыўных шляхоў развіцця.

Раённыя газеты таксама не павінны спыняцца. Таму ж «Весніку Глыбоччыны» міністр параіла павялічыць аб’ём, зрабіць дадаткі для моладзі і дзяцей. А ўвогуле — усёй мясцовай прэсе не замыкацца толькі ў коле рэгіянальных праблем, а паказваць дасягненні ў цэлым рэспублікі ў рэалізацыі маштабных праграм. Палепшыць свае інтэрнэт-парталы, актыўна праводзіць не толькі падпіску, але і распаўсюджванне выдання праз кіёскі «Белсаюздруку».

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да гэтага магу дадаць: кіраўнік раёна заўсёды знаходзіць патрэбнае слова, каб падтрымаць аўтара за ўдалы матэрыял, падказаць тэму, заахвоціць «праз газету» людзей....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика