"Мова ці кава" зачыненая. Стваральнікі апалітычнага моўнага праекта не сышліся ў палітычных пытаннях
16.10.2014 13:28
—
Новости Общества
|
![]() Кароткая гісторыя пытання для тых, хто не чытаў "Фэйсбук"Беларуска Каця Кібальчыч, ідэйны рухавік курсаў “Мова ці кава” і журналіст расійскага Першага канала выказалася на сваёй старонцы на Facebook наконт сітуацыі ва Ўкраіне. Гэта была рэакцыя на артыкулХроніку моўных спрэчак пад гэтым запісам і шматлікімі пазнейшымі падрабязна На прэс-канферэнцыі, акрамя Каці Кібальчыч, была таксама новая вядучая курсаў, Ксенія Юсава і каардынатар праекта Юлія Коцкая, якая выказвала сваю думку і думку каманды вядучых. Вядучымі курсаў былі журналісты Франак Вячорка і Алесь Залеўскі, паэтка Вялярына Кустава, якія на сустрэчу не прыйшлі. У рэшце рэшт атрымалася цікавая размова пра тое, чаго бракуе беларускаму грамадству, каб зрабіць родную мову папулярнай.
Чаму вырашылі зачыніць моўныя курсы. Пазіцыі бакоўКацярына Кібальчыч заявіла, што не адмяняла першага занятка і рашэння закрываць курсы не прымала.- Нават калі вырашылі закрываць курсы, варта было правесці апошнюю сустрэчу годна, са студэнтамі сустрэцца, пабачыць, якія студэнты прыйдуць і пагаварыць, вядома, не пра палітыку, а пра лёс беларускай мовы, – кажа дзяўчына. – Курсы закрываюцца, вы бачыце, не з-за "злачыннага рэжыма", не нават з-за бізнеса, не з-за слабасцяў нейкіх людзей, а з-за таго, што беларускамоўная суполка, нават яе вядоўцы, заклікалі курсы байкатаваць. Чаму яны так зрабілі? У першым самым звароце напісалі, што з-за мяне церпіць іх рэпутацыя. Яны маю пазіцыю ведалі і раней, мы з імі дыскутавалі і я яе выказвала вельмі-вельмі падрабязна. І адзін з варыянтаў, які мне прапанавалі і ад якога я адмовілася: вось, мы зробім нейкі рэбрэндынг, пакінем усё, як ёсць – і ты больш не будзеш ніколі нічога пісаць у “Фэйсбуку” пра палітыку. Мне падаецца, што гэта крывадушнасць. Значыць, вас не цікавіць, што я насамрэч пра гэта думаю, галоўнае – каб я не выказвалася. І гэта не прызнак дэмакратычнага грамадства, а нейкага савецкага грамадства, калі людзі так робяць. Каця Кібальчыч дадала, што сама не дыктавала вядучым курсаў, што ім пісаць ў “Фэйсбуку” і якіх палітычных пазіцыяў прытрымлівацца. - Хаця часцяком я бачыла пазіцыі і выказванні абсалютна неэтычныя, з абразамі, з яркімі праявамі нецярпімасці. Дзяўчына распавяла, што не аднойчы адбівала нападкі на праект “Мова ці кава” з-за “апазіцыйнага флёру”: - Але я ўставала сцяной за сваю каманду – гаварыла, што людзі, якія займаюцца палітычным актывізмам – яны прыходзяць сюды, на курсы, і не маюць ніякага дачынення да палітыкі ўнутры курсаў. Яна заўважыла, што і ў сітуацыі, калі сама выказала свае меркаванні, чакала адпаведнага стаўлення да сябе. Юлія Коцкая выказала пазіцыю вядучых – каманда не прыйшла, таму шта не хоча, каб праект рабіўся палітычным. – Перш за ўсё я хачу праўда сказаць шчыры дзякуй Каце. Дзякуй за брэнд, дзякуй за яго рэалізацыю, дзякуй за тое, што запусціла хвалю беларускамоўных курсаў, якія сталі папулярнымі, калі ў выніку атрымалася сітуацыя моды на беларускую мову. – заўважыла Юлія Коцкая – У курсаў была вельмі важная пазіцыя, якую ініцыявала Каця і гэта было прынята ўсімі: мова нас яднае. І гэта для нас важна – усе мы за плюралізм думак, за розныя пазіцыі на нашай пляцоўцы. І так было да тых самых пор, пакуль Каця як кіраўнік праекта была публічна не заангажаваная ні ў адну з пазіцый, была публічна нейтральная. Інакш цяжка ўявіць, што, калі ты маеш пазіцыю, умоўна кажучы “Крым наш”, то да цябе прыйдуць людзі. – У мяне няма такой пазіцыі, прабач, Юля, – перабіла Кацярына. – Добра: калі ты бачыш пазіцыю чорнага, то да цябе наўрад прыйдуць тыя, хто займае пазіцыю белага. Да таго моманту, як у Каці была праўда публічная пазіцыя, нам удавалася запрашаць на пляцоўку людзей з супрацьлеглымі пазіцыямі. Але Каціна пазіцыя пачала шкодзіць праекту як пляцоўцы з рознымі пазіцыямі і з рознымі меркаванням. Фактычна, “Мова ці кава” пачыналася з Каці, не з Валярыны Куставай, не з Алеся Залеўскага, не з Франака Вячоркі. Калі Каця пачынала казаць нешта публічна, праект рабіўся ўцягнуты ў нейкія палітычныя спрэчкі. Мы лічым, што кіраўнік, які з’яўляецца фасілітатарам праекта, не можа публічна займаць чыйсці бок. Да нас проста перастануць прыходзіць людзі з іншай пазіцыяй. Пасварыліся, зачынілі – а што далей?Каця дадала, што хоча, каб "Мова ці кава" ўвайшла ў гісторыю як праект, які аб'ядноўвае, а не як ініцыятыва, дзе выганяюць людзей з-за таго, што яны няправільна думаюць.- Калі мае калегі захочуць адкрываць курсы для адзінадумцаў, ці без ідэі – калі ласка, я падтрымаю. Зраблю рэпост на старонцы “Мова ці кава”, накірую туды студэнтаў, напішу, зраблю рассылку. Яны маюць права выкарыстоўваць і фармат, і ідэі, і ўсе напрацоўкі. Яна прыгадала, што першая хваля спрэчкаў на "Фэйсбуку" пачалася яшчэ раней, калі яна выказвала сваю думку пра Майдан. - Не тое, што я яго не падтрымліваю, а проста я звярнула ўвагу на людзей, якія прыйшлі да ўлады. І гэта актуальна для Беларусі. Я за тое, каб Лукашэнка сыходзіў хутчэй. Але трэба падумаць: хто прыйдзе і што будзе пасля? Ці нам падтрымліваць усё, што будзе пасля Лукашэнкі любым коштам?, – кажа Кацярына. Заўважыла яна і такую рэч: - Калі мы не здолелі тут дамовіцца, у сітуацыі, калі ў нас добрыя стасункі, як мы будзем дамаўляцца ў межах усёй краіны? Калі мы па пытаннях суседняй краіны не можам дамовіцца, то як мы будзем дамаўляцца па пытаннях нашай краіны? І ці можа мова стаць агульнанацыянальнай каштоўнасцю? Прыклад гісторыі “Мовы ці кавы” паказаў, што не можам. Такую выснову я зрабіла... Калі вы хочаце, каб беларуская мова стала масавай і выйшла з гета – вы мусіце зрабіць нейкія высновы з гэтай сітуацыі, з гэтага прэцэдэнта. Кацярына Кібальчыч падзялілася марай адкрыць беларускамоўную кавярню: - Калі хто хоча сам гэта зрабіць – я гатовая аддаць назву, калі гэта будзе кавярня, дзе будуць паважліва ставіцца і да беларускамоўных людзей, і да рускамоўных, да людзей з рознымі пазіцыямі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мова ці кава" зачыненая. Стваральнікі апалітычнага моўнага праекта не сышліся ў палітычных пытаннях Вынікам доўгіх віртуальных спрэчак на "Фэйсбуку" стала рэальнае закрыццё курсаў па мове, праз якія прайшло за два гады існавання каля 600 слухачоў. |
|