У Слоніме на журналіста Алеся Залеўскага завялі адміністрацыйную справу за працу без акрэдытацыі
14.11.2014 11:46
—
Новости Общества
|
У праваахоўныя органы Слоніма Алесь Залеўскі вырашыў не ехаць, бо паводле самога журналіста, сэнсу ў гэтым няма. "Мяне вызываюць у якасці ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу. Раней хаця б праз тэлефон папярэджвалі. Я ўпэўнены, што гэта будзе падобны артыкул 22.9 ("незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, дэ-факта за працу без акрэдытацыі – belsat.eu), па якому я праходзіў у справе Карэлічаў. Я ў Слоніме за апошні год быў адзін раз, калі рабіў рэпартаж пра злоўжыванне і карупцыю ў сферы ЖКХ. Таму іншых прычынаў не бачу", – кажа Залеўскі. Belsat.eu датэлефанаваўся да начальніка Слонімскага РАУС Валера Раманчука, паводле якога, у дзейнасці журналіста заўважаны склад адміністрацыйнага правапарушэння. "Хай прыедзе да нас, пакажа дакументы, патлумачыць, мы пагаворым і ўсё высветлім. Тое, што позва прыйшла пазней, не страшна, хай пазвоніць і дамовіцца, калі прыехаць на размову". Чаму Алеся Залеўскага раптам выклікалі ў Слонімскую міліцыю, міліцэйскі начальнік каментаваць адмовіўся. Цяпер справу накіруюць у суд. Гэта ўжо другая адміністрацыйная справа, заведзеная на Алеся Залеўскага за апошні час. Па тым самым артыкуле Карэліцкі раённы суд у траўні аштрафаваў журналіста на 30 базавых велічынь. Фактычна, гэта было пакаранне за рэпартаж пра прыватны краязнаўчы музей у Міры, які мае больш аўтэнтычных экспанатаў, чымся дзяржаўны. Таксама ўчора Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналіста Алеся Залеўскага выклікалі на размову ў слонімскую міліцыю, аднак позву штатны супрацоўнік Польскага грамадскага тэлебачання TVP, часткаю якога...
|
|