Курсы "Мова Нанова" атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю. 21.by

Курсы "Мова Нанова" атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю

01.12.2014 15:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курсы "Мова Нанова" зарэгістраваліся як сацыяльна-культурная ўстанова развіцьця беларускай мовы і культуры "Мова Нанова". Як паведаміў заснавальнік курсаў Глеб Лабадзенка, афіцыйная рэгістрацыя стала неабходнай, бо чыноўнікі адмаўляюцца даваць памяшканні для заняткаў "групе неабыякавых людзей".



 
"Мы прайшлі працэдуру атрымання рэгістрацыі. Здзіўлены, што чыноўнікі ў Мінску да нас паставіліся вельмі добразычліва. З рэгістрацыяй у нас звязаны пэўныя пляны. Напрыклад, цяпер зможам ладзіць мерапрыемствы не толькі ў "Галерэі Ў" ", — распавёў Глеб Лабадзенка.

Паводле статуту, заснавальнікамі ўстановы "Мова Нанова" сталі мінскія выкладчыкі курсаў Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Рэгіянальныя выкладчыкі будуць аформленыя як сябры ўстановы. Паводле Глеба Лабадзенкі, у такім выпадку да іх не будзе аніякіх пытанняў з боку мясцовай улады.
 
"У нашым статуце адзначана, што грашова-камерцыйную дзейнасць мы весці не будзем. Адзінае — мы як установа можам прымаць ахвяраванні. Зразумела, што, каб курсы развіваліся, нам неабходныя нейкія сродкі. І хоць тых, хто можа ахвяраваць, дастаткова, у нас не было законнага спосабу прыняць гэтыя сродкі. Цяпер мы можам адчыніць рахунак, і любая фізычная асоба альбо фірма змогуць пералічваць нам сродкі", — кажа Глеб Лабадзенка.

Читайте также:

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў заснавальнік курсаў Глеб Лабадзенка, афіцыйная рэгістрацыя стала неабходнай, бо чыноўнікі адмаўляюцца даваць памяшканні для заняткаў "групе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика