На волю выйшаў палітвязень Эдуард Лобаў. 21.by

На волю выйшаў палітвязень Эдуард Лобаў

18.12.2014 10:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эдуард Лобаў выйшаў на волю з калоніі "Воўчыя норы" ў Івацэвічах каля 8:15.


Фота: Сяргей Гудзілін, "Наша Ніва"

Ён правёў за кратамі роўна чатыры гады. У Івацэвічы сустракаць яго сабраліся сябры, проста спагадныя людзі і журналісты.
 
Як паведаміў Эдуард па выхадзе са сценаў турмы, яшчэ у 2011-м яму тройчы прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні, ён адмовіўся і з таго часу яму пра гэта не казалі.
 

Фота: Сяргей Гудзілін, "Наша Ніва"

У сувязі з прызначэннем прэвентыўнага нагляду Лобаў пакуль не ведае, чым будзе займацца, але падкрэсліў, што ў турме яго погляды не змяніліся і ён будзе працягваць грамадска-палітычную дзейнасць.
 
Лобаў быў затрыманы разам са Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.
 

Фота: Сяргей Гудзілін, "Наша Ніва"

Паводле міліцыі, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Праўда, гэтыя нідзе не працуючыя грамадзяне так і не з'явіліся ў судзе ўжывую.
 
Затрыманне Дашкевіча і Лобава было ацэнена яе прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 г. Лобаў быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Дашкевіч — да двух гадоў.
 

Эдуард з бацькам, маці і братам. Фота: Сяргей Гудзілін, "Наша Ніва"

За кратамі ў Беларусі застаецца пяць палітвязняў:
 
- кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, які асуджаны на шэсць гадоў зняволення. Ён павінен выйсці на волю праз два гады, 19 снежня 2016 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4, але 12 студзеня павінен быць пераведзены ў калонію,

Таксама за кратамі знаходзяцца чатыры анархісты:

- Мікалай Дзядок
, асуджаны на 4,5 года турмы. Павінен выйсці на волю 6 сакавіка 2015 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4;
 
- Ігар Аліневіч, асуджаны на 8 гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю 6 верасня 2018 года. Адбывае пакаранне: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10;
 
- Яўген Васьковіч, асуджаны на 7 гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99атурма № 4;
 
- Арцём Пракапенка, асуджаны на сем гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года. Адбывае пакаранне: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК № 15.

Читайте также:
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён правёў за кратамі роўна чатыры гады. У Івацэвічы сустракаць яго сабраліся сябры, проста спагадныя людзі і журналісты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика